У беларускіх школах забараняюць распаўсюд недзяржаўных выданьняў (БАЖ).

2003 2003-12-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя Крычаўскага ліцэя пад пагрозай адлічэння з навучальнай установы забараніла сваім выхаванцам распаўсюджваць мясцовыя недзяржаўныя маланакладныя газеты, што выдаюцца Крычаўскім грамадскім інфармацыйным цэнтрам "Кантакт". Папераджальную размову з навучэнцамі, якія былі заўважаныя за гэтым заняткам, правёў асабіста дырэктар ліцэю Міхаіл Міхайлаў. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, ён абвесціў газеты "Маладзёжны кур`ер" і "Крычаўлянку" шкоднымі выданнямі, распаўсюд і чытанне якіх ёсць актам непадпарадкавання дзяржаўнай ідэалогіі. Трое з юнакоў, якія мелі дачыненне да распаўсюду выданняў, напалоханыя дырэктарам, сапраўды адмовіліся ад удзелу ў грамадскай справе.

Актуальныя пытанні прасоўвання дзяржаўнай ідэалогіі ў навучальных установах раёна днямі разглядаліся таксама на нарадзе настаўнікаў у раённым упраўленні адукацыі. Начальнік упраўлення Міхаіл Мазок папярэдзіў прысутных (асабліва намеснікаў дырэктараў школ па выхаваўчай рабоце) аб іх персанальнай адказнасці за негатыўныя выказванні ў школах аб прэзідэнце, унутранай і знешняй палітыцы ўлады. Настаўнікам было таксама рэкамендавана даводзіць да вучняў толькі станоўчую інфармацыю аб падзеях у краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international