viasna on patreon

Amnesty International: ва ўсім свеце свеце ў 2016 годзе выканалі ня менш за 1032 смяротныя прысуды

2017 2017-04-11T09:11:19+0300 2017-04-11T09:48:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сёлетняй справаздачы «Death Sentences and Executions 2016» праваабарончая арганізацыя Amnesty International адзначае, што ў 2016 годзе ва ўсіх дзяржавах сьвету, за выняткам Кітаю, былі выкананы ня менш за 1032 сьмяротныя прысуды.

Amnesty International, пачынаючы ад 2009 году, перастала публікаваць зьвесткі аб сьмяротных пакараньнях і іх выкананьні ў Кітаі, які гэткую статыстыку лічыць дзяржаўнай таямніцай. Паводле ацэнкі Amnesty International, у Кітаі штогод выконваюцца «тысячы» сьмяротных прысудаў, то бок значна больш, чым ва ўсім астатнім сьвеце.

Радыё Свабода піша: Калі не лічыць Кітаю, найбольш сьмяротных прысудаў летась было выканана ў пяці наступных дзяржавах: Іран (567+), Савудаўская Арабія (154+), Ірак (88+), Пакістан (87+), Эгіпэт (44+). Знак «+» азначае, што падаецца мінімальны лік пацьверджаных пакараньняў сьмерцю.

У параўнаньні з 2015 годам колькасьць сьмяротных пакараньняў летась паменшала на 37%.

Amnesty International адзначае, што ўпершыню ад 2006 году ЗША не апынуліся ў першай пяцёрцы краінаў з найбольшай колькасьцю выкананых сьмяротных пакараньняў. У 2016 годзе ў ЗША было выканана 20 сьмяротных прысудаў.

Amnesty International таксама адзначае, што пасьля 17-месячнага перапынку ўзнавіла выкананьне сьмяротных прысудаў Беларусь (ня менш за 4 прысуды у 2016), адначасова дадаючы, што ЗША і Беларусь — адзіныя краіны-ўдзельніцы АБСЭ, якія працягваюць ужываць пакараньне сьмерцю.

Справаздача Amnesty International паведамляе, што ў 2016 годзе дзьве дзяржавы — Бэнін і Наўру — скасавалі сьмяротнае пакараньне цалкам, а Гвінэя абмежавала яго выкарыстаньне, выключыўшы зь яго гэтак званыя звычайныя злачынствы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства