Яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” прад’яўлены абвінавачванні

2017 2017-04-05T17:10:41+0300 2017-04-05T17:51:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sprava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота з сайта vladnews.ru

Ілюстрацыйнае фота з сайта vladnews.ru

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абвінавачванні па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса прад’яўлены яшчэ сямі фігурантам справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

Гэта датычыцца  Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Андрэя Комліка-Ямаціна, Мікалая Міхалькова, Яна Міхалькова, Дзмітрыя Новіка і Цімура Пашкевіча. Усе, акрамя кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалая Міхалькова, былі затрыманыя 21 сакавіка, ён - 24 сакавіка.  

Таксама праваабаронцам стала вядома, што без абвінавачванняў 31 сакавіка з СІЗА №1 быў адпушчаны Юрый Гурын.   

Такім чынам, у спісе фігурантаў па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек, вядома пра прад’яўленне абвінавачванняў 17-ці з іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства