viasna on patreon

Баранавічы: Ператрусы ў Чарнавусаў - канфіскаваная аргтэхніка Дапоўнена

2017 2017-04-05T14:34:44+0300 2017-04-06T08:30:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavusy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бацька і сын Чарнавусы ў судзе.

Бацька і сын Чарнавусы ў судзе.

Супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрусы ў баранавіцкіх актывістаў Чарнавусаў. Што шукаюць – пакуль невядома. Пра гэта паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ператрус пачаўся ў 13-30, спачатку Мікалая Чарнавуса старэйшага. Яго прывезлі дадому з працоўнага месца, абшукалі падвал і пакоі. Пры гэтым прысутнічала некалькі панятых.

Чарнавуса малодшага на дадзены час дома няма, і каб агледзець другі паверх - трэба ламаць дзверы, таму міліцыя прывезла чалавека з ЖЭСа. Чарнавус малодшы разам з бацькам жывуць у Баранавічах у адным доме на розных паверхах.

Стала вядома, што ператрус праводзіцца згодна з пратаколам агляду, узгодненым намеснікам пракурора Данільчыкам. Нібыта агляд праводзіцца ў рамках крымінальнай справы аб паклёпе.

«Мяне забралі з работы і толькі каля веснікаў хаты паказалі пастанову на вобшук. Справа ў «паклёпе» - паведаміў Чарнавус старэйшы “Нашай ніве”.

Некалі я зайшоў у райвыканкам, а там пустыя кабінеты — няма нікога. Толькі за аднымі дзвярыма гоман стаіць. Я зайшоў — яны там п'юць, у працоўны час! Пазваніў у міліцыю, яны ўсіх гэтых чыноўнікаў забралі на агляд на наяўнасць алкаголю. Але там вынікі аказаліся — 0 праміле.

Я яшчэ і Лукашэнку ліст напісаў з гэтай нагоды, а чыноўнікі на мяне за гэта заяву напісалі за паклёп (максімальнае пакаранне — да трох гадоў абмежавання волі). Вось цяпер у рамках гэтай крымінальнай справы і праводзіцца вобшук. Ужо гадзіну глядзяць, нічога не знайшлі, што трэба знайсці — яны і самі не ведаюць, здаецца», — патлумачыў сітуацыю Мікола Чарнавус-старэйшы. 

Некалькі дзён таму Мікалай Чарнавус старэйшы  падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне чарговага народнага сходу. 

Разгляд скаргі Руслана Кісялёва, які цяпер адбывае 10 сутак арышту, на пастанову суда Маладэчанскага раёну адбудзецца 6 красавіка ў Менскім абласным судзе а 10-00.

У выніку ператрусу была канфіскаваная аргтэхніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства