Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС: зварот праваабаронцы варты ўвагі

2017 2017-04-04T14:48:05+0300 2017-04-04T14:50:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/derhachou-ales-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

Указам прэзідэнта ад 17.12.07 №643 «Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь» прадугледжваецца прыняцце рашэнняў аб часовым абмежаванні права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Пры гэтым апавяшчэнне аб прыняцці такога рашэння і яго адмене Указам прадугледжваецца толькі для вельмі вузкага кола грамадзян, і не тычыцца пераважнай большасці.
Такім чынам, усе астатнія грамадзяне застаюцца ў стане няведання факта прыняцця такога рашэння ці яго адмене. І могуць даведацца пра гэта толькі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы, з адпаведнымі негатыўнымі наступствамі (зрыў прыватных планаў, задання пры камандзіраванні за мяжу і г.д.). Такім чынам можна меркаваць, што п.8 Палажэння носіць дыскрымінацыйны характар у адносінах да не пералічаных у Палажэнні грамадзян. Пры гэтым дыскрымінацыя нічым не абгрунтоўваецца.
Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў накіраваў у Адміністрацыю прэзідэнта прапанову аб унясенні зменаў ва Указ. Адказ атрымаў з Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У ім паведамляецца, што прапанова вартая ўвагі, але патрабуе прапрацоўкі. І ў далейшым пры ўнясенні змяненняў у нарматыўныя акты, магчыма, будзе цалкам ці часткова   ўлічана.
Цікава, што ў адказе выказваецца ўдзячнасць Алесю Дзергачову за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Адказ лэпартамента па міграцыі Алесю Дзергачову.

 Адказ лэпартамента па міграцыі Алесю Дзергачову.

Сам жа аўтар звароту адзначае, што гэтая ўдзячнасць структуры Міністэрства ўнутраных спраў гучыць дысанансам на фоне рэпрэсій з боку іншых структур гэтага ж міністэрства да удзельнікаў святкавання Дня волі таксама за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства