Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-04-04T11:16:00+0300 2017-05-30T16:31:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Падзея”: На пачатак красавіка па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў” за кратамі застаецца 20 чалавек. Вядома, што дзесяці з іх ужо прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.293 КК РБ. Сярод іх лідар “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывіст Сяргей Пальчэўскі, лідар “Белага легіёну” Міраслаў Лазоўскі, удзельнікі бабруйскага вайскова-спартовага клуба “Патрыёт”. Сваякі затрыманых, дзелячыся аповедамі пра сваіх родных, выказваюць упэўненась у тым, што справа супраць іх сфабрыкаваная.

“Каментар”:  Падчас акцыі на Дзень волі ў Мінску было затрымана больш за 700 чалавек, 145 з іх атрымалі штрафы альбо суткі арышту. Увесь наступны тыдзень пасля акцыі ў грамадскую прыёмную праваабарончага цэнтру “Вясна” звярталіся людзі, якія жадалі абскардзіць сваё незаконнае затрыманне ці рашэнне суда.  Усе яны казалі пра зневажальнае стаўленне да іх з боку міліцыянтаў і амапаўцаў. Многія былі збітыя, і амаль кожны быў сведкам таго, як збівалі іншых. Сваю гісторыю затрымання распавядае журналіст і музыкант Аляксандр Хаўкін.

“Асоба”: Эксперт у галіне вышэйшай адукацыі з Украіны, доктар філасоўскіх навук Сяргей Курбатаў. Адной з асноўных тэм, якой займаецца госць перадачы, з’яўляецца супрацьдзеянне плагіяту і карупцыі ў акадэмічным асяроддзі. Сяргей Курбатаў адказвае на пытанне, якім чынам можна змагацца з гэтымі негатыўнымі з’явамі, а таксама дае парады сваіх беларускіх калегам.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Скрябін”.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства