viasna on patreon

Вядомыя імёны яшчэ двух вызваленых фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”

2017 2017-04-03T14:31:52+0300 2017-04-04T14:33:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siza-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Па інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, з СІЗА КДБ адпушчаны яшчэ два фігуранты справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.

31 сакавіка з СІЗА КДБ выйшлі Вячаслаў Дукшт, спецназавец з Мар’інай Горкі, і Ілля Грэк, намеснік начальніка па ідэалогіі Смаргонскага памежнага атрада. Абодва былі затрыманыя 21 сакавіка.  

Нагадаем, што 31 сакавіка таксама быў адпушчаны Сяргей Барсток, а 1 красавіка - чатыры актывісты "Маладога фронту" - Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак. У спісе затрыманых па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек. Вядома, што 10-ці з іх ужо прад'яўлены абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства