У Берасці ізноў асудзілі Наталлю Папкову

2017 2017-03-31T15:35:16+0300 2017-03-31T16:02:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papkova-sud-31-sakavika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Наталляй Папковай. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У судзе над Наталляй Папковай. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

У Берасце сёння адбыўся чарговы суд над грамадзкай актывісткай Наталляй Папковай. Яе вінавацяць ў парушэнне Закона «Аб масавых мерапрыемствах...” па арт. 23.34 КаАП. Справа тычыцца Марша недармаедаў, які адбыўся ў Берасці 19 лютага.

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Дзмітрый Шурын заслухаў сведку: участковага інспектара Барыса Дмітрука, які кажа, што бачыў Наталлю Папкову 18 лютага на плошчы Леніна ад 12 да 13 гадзіны, але Папкову чамусьці ідэнтыфікаваў іншы супрацоўнік.

Наталля Папкова лічыць, што грамадзкі парадак яна не парушала. Крыкі "Жыве Беларусь!" - гэта вітанне, я так вітаюся са знаёмымі, а плясканне ў далоні - не правапарушэнне.

Урэшце, як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, пасля перапынку Наталля Папкова прызнана вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе арышту на 5 сутак адпаведна ч.1 арт.23.34 КаАП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства