Паўла Севярынца за Курапаты пасадзілі на 10 сутак
https://spring96.org/be/news/86580
2017
2017-03-31T11:24:24+0300
2017-03-31T11:24:24+0300
2017-03-31T11:26:38+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Савецкі суд Менска 31 сакавіка асудзіў на 10 сутак сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Па інфармацыі прэсавай службы БХД, ён прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у мітынгах у Курапатах 3 сакавіка.
“Выкананне ўсклалі на Фрунзенскі райвыканкам. Пакуль на волі. Не ведаю, дзе мяне будуць браць, ці каля дома, ці па дарозе, ці ўжо на мітынгу а 19:00 у падтрымку палітвязняў”, - адзначыў Павел Севярынец.
Нагадаем, што палітык толькі 27 сакавіка вызваліўся пасля 15 сутак арышту за акцыю ў Воршы.