viasna on patreon

7 сутак арышту - Аляксандру Меху

2017 2017-03-31T08:47:45+0300 2017-03-31T10:16:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/meh-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

Аляксандр Мех у судзе. Фота: brestspring.com/

У судзе Кобрынскага раёна 31 сакавіка прадоўжыцца разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага актывіста Аляксандра Меха.

Як паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, днямі Аляксандр Мех атрымаў позву ў Кобрынскі РАЎС на 30 сакавіка. У позве было пазначана, што актывіст выклікаецца ў якасці асобы, супраць якой распачаты адміністрацыйны працэс. У РАУС на яго склалі пратакол аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці па ч.3 арт. 23.34 КаАП.

Пасля складання пратакола Меха адвезлі ў суд Кобрынскага раёна.

У якасці сведкаў выступілі супрацоўнікі міліцыі, якія паказалі, што 18 сакавіка паміж 12 і 13 гадзінамі дня Алесь Мех размаўляў з мінакамі на плошчы паміж дзвума адміністратыўнымі будынкамі. да аднаго з іх было 15 метраў, а да другога 25. Яны сцвярджалі, што ў той дзень меў быць несанкцыянаваны ўладамі Марш недармаедаў у Кобрыне.

Суддзя Вадзім Здановіч задумаўся над гэтымі паказаннямі, паколькі паміж будынкамі насамрэч 170 метраў і зрабіў перапынак у судовым пасяджэнні да 31 сакавіка 9 гадзін раніцы.

Грамадзкі актывіст з Кобрына атрымаў 7 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве 18 сакавіка на галоўнай плошчы Кобрына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства