"Будзем дабівацца скасавання артыкула 411 як ганебнага рудымента савецкіх часоў"

2017 2017-03-30T17:19:36+0300 2017-03-30T17:40:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_svaboda.org2016a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org

Алесь Бяляцкі. Фота svaboda.org

30 сакавіка суд Ленінскага раёна Магілёва апраўдаў Андрэя Бандарэнку за адсутнасцю склада злачынства. Былога кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Інавэйшн» абвінавачвалі ў злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (ч.2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў на судовым паседжанні, выказаў сваю ацэнку судоваму рашэнню па справе А. Бандарэнкі:

"Мы задаволеныя вынікамі суда,  хаця разумеем, што рашэнне па справе Андрэя Бандарэнкі прымалася не гэтым суддзём, а вышэйшымі інстанцыямі”.

У папярэдняй заяве беларускія праваабарончыя арганізацыі абвясцілі, што ў выпадку асуджэння Андрэя Бандарэнкі па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ён будзе неадкладна прызнаны палітычным зняволеным.

“Падаецца што ў апошні момант, дзеля тактычных меркаванняў, улады вырашылі не абвастраць сітуацыю і адмянілі загадзя падрыхтаваны прысуд. Тым не менш, мы працягваем настойліва крытыкаваць наяўнасць у Крымінальным кодэксе 411 артыкула, які дазваляе суб’ектыўна і селектыўна, па волі і жаданні адміністрацыі пенітэнцыярнай сістэмы, ці тых хто за ёй стаіць, караць “злосных парушальнікаў рэжыму” дадатковым турэмным тэрмінам. Тое што Андрэй Бандарэнка неўзабаве апынецца на волі –  з’яўляецца заслугай як беларускіх праваабаронцаў, так і ўсёй неабыякавай беларускай грамадскасці.

Мы будзем дабівацца скасавання 411 артыкула з Крымінальнага кодэксу як ганебнага рудымента савецкіх часоў" - гаворыць праваабаронца.

Нагадаем, тэрмін зняволення Андрэя Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка і ў гэты дзень ён павінен выйсці на волю з Магілёўскай турмы №4, дзе ў апошні час адбывае пакаранне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства