У Гродна адбыліся суды яшчэ над трыма актывістамі

2017 2017-03-30T15:04:00+0300 2017-03-30T16:37:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saranchukou-vadzim-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Саранчукоў на судзе 30 сакавіка 2-17 года.

Вадзім Саранчукоў на судзе 30 сакавіка 2-17 года.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 сакавіка разглядаліся адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцый пратэсту Вадзіма Саранчукова, Антона Вайцехава і Мікалая Саляніка.

Суды над актывістамі распачаліся а 10-ай гадзіны. Справу Вадзіма Саранчукова разглядала суддзя Наталля Козел, справу Вайцехава – суддзя Р. Гурын, справу Саляніка – суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Сведкамі па справе Вадзіма Саранчукова выступалі міліцыянты Максім Варанкоў i Яўген Палівода. Абапіраючыся на іх паказанні, суддзя вынесла рашэнне пакараць Саранчукова штрафам у 15 базавых велічынь за парушэнне арт. 23.34 КаАП РБ.

Антона Вайцехава прысудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мікалай Салянік прыйшоў на судовае паседжанне толькі пасля перарыву, бо ўвогуле не ведаў, што у гэты дзень адбудзецца суд. У выніку суддзя Д. Бубенчык пакараў Саляніка арыштам на 7 сутак. 

Тым часам у Гарадзенскім абласным судзе суддзя А. Козел не задаволiў касацыйныя скаргi Iрыны Давiдовiч i Вiталя Гуляка на штрафы за акцыю ў Гродна 19 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства