15 базавых велічынь за заклік да ўдзелу ў Дні Волі

2017 2017-03-30T12:02:16+0300 2017-03-30T14:26:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amialkovich_vital.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч. Фота: рух.by

Віталь Амяльковіч. Фота: рух.by

29 сакавіка Слуцкі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу абласнога каардынатара руху «За свабоду» Віталя Амяльковіча, абвінавачанага па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (прызыў на несанкцыянаванае мерапрыемства). Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя".

24 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, жыхара Слуцка затрымалі а 18-й гадзіне ў цэнтры Слуцка. Пасля ператрусу ў кватэры яго абвінавацілі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КаАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» выявы і тэксту пра Дзень Волі, паведамляе радыё „Свабода”.  

Судовае пасяджэнне адбылося без удзелу самога актывіста. Віталь Амяльковіч прасіў суд перанесці судовае паседжанне на наступны дзень у сувязі з асабістымі абставінамі. У зале прысутнічала група людзей, якія прыйшлі маральна падтрымаць актывіста.  

Суддзя Аляксандр Тарасюк  працягнуў судовы працэс, агучыў матэрыялы справы. Ніякіх сведак, у тым ліку міліцыянтаў, якія затрымлівалі грамадскага актывіста, у судзе не было.   Пастанова - штраф у памеры 15 базавых велічынь (345 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства