Пасля вызвалення Наталлю Папкову зноў адвезлі на псіхіятрычную экспертызу

2017 2017-03-29T14:11:00+0300 2017-03-29T14:50:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/papkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Наталля Папкова. Фота: TUT.by

29 сакавіка а 11-ай гадзіне берасцейская актывістка Наталля Папкова павінна была выйсці на волю з ІЧУ Ленінскага РУУС Брэста. Аднак на выхадзе чатыры міліцыянты цішком пасадзілі яе ў аўтамабіль.

Людзі, якія прыйшлі сустракаць Наталлю, пачулі яе крыкі і падбеглі да ўчастковага маёра Шчаперкі, які быў ля машыны. Той паведаміў, што жанчыну вязуць на псіхіятрычную экспертызу.

Пасля праходжання экспертызы Наталлю адпусцілі дадому. Але ёй выпісалі новую позву ў міліцыю на 31 сакавіка за ўдзел у акцыі пратэсту 17 лютага.

Нагадаем, Наталля Папкова - актывістка арганізацыі "Маладая Беларусь", член АГП, стала вядомай у Брэсце як "дзяўчына са сцягам", пасля 2-га "Марша недармаедаў", які прайшоў 26-га лютага.

Трэцяга сакавіка дзяўчыну затрымалі двое ў міліцэйскай форме і на выходныя яе змясцілі ў прымусовым парадку ў псіхіятрычны дыспансер. Пасля праходжання абследвання Наталлю Папкову адпусцілі, а 22 сакавіка затрымалі зноў і асудзілі на 7 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства