viasna on patreon

Узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да Вячаслава Касінерава

2017 2017-03-29T10:01:29+0300 2017-03-29T16:37:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasinerau-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў

Вячаслаў Касінераў

Адміністрацыйна арыштаванаму экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – хуліганства. Справа ўзбуджаная Следчым камітэтам Маскоўскага раёна Мінска.

Абраная мера стрымання - узяццё пад варту. Касінерава этапавалі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага.

Нагадаем, учора Вячаслаў Касінераў павінен быў быць вызвалены пасля адбыцця 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 17 лютага.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі  што Касінераў 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынку Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку паліцэйскаму гарадавому, які там нядаўна ўсталявалі.

Раней паведамлялася, што Касінерава папярэджвалі аб тым, што супраць яго можа быць узбуджаная крымінальная справа.

У выпадку асуджэння Касінераву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў або арышт на тэрмін да шасці месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства