viasna on patreon

Зварот у пракуратуру: чалавека, які не назваў прозвішча, павінны адпусціць з ЦІПа альбо даставіць у суд

2017 2017-03-28T15:00:42+0300 2017-04-04T17:07:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina-2703-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч звярнуўся ў Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска з тэрміновай заявай аб незаконных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Яго абурыла інфармацыя аб тым, што ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ўтрымліваецца мужчына, які адмаўляецца назваць міліцыі сваё прозвішча.

Пра яго вядома мала: мужчыну, які называецца Валерыем, прыкладна 60 год, пры затрыманні пад час акцыі пратэсту ў Мінску, яго моцна збілі, пашкодзілі рэбры, адабралі акуляры. У знак пратэсту ён адмаўляецца назваць сваё прозвішча, пакуль яму не патлумачаць, чаму яго затрымалі.

Паколькі згодна з  арт. 8.4. ПВКаАП асоба можа быць затрыманая ў адміністрацыйным парадку на час не больш чым 72 гадзіны, калі санкцыя артыкула КаАП, у парушэнні якога яго падазраюць, змяшчае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, Уладзімір Лабковіч  патрабуе:

- правесці праверку па пададзеных ў заяве фактах,

- даць ацэнку дзеянням супрацоўнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама вынесці пастанову аб вызваленні вышэйзгаданай асобы ад незаконнага адміністрацыйнага затрымання на падставе ч.2 п.4 арт. 27 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры ў Рэспубліцы Беларусь».

Уладзімір Лабковіч нагадвае, што орган, які вядзе адміністрацыйны працэс у дачыненні да згаданай асобы, абавязаны быў не пазней за 28 сакавіка альбо даставіць яе ў суд для судовага разбору, альбо адпусціць з ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама з наступным вядзеннем адміністрацыйнага разгляду, паколькі гэта прадугледжана  арт. 7.6. КаАП. (тэрмін накладання адміністрацыйнага спагнання - не пазней за два месяцы з моманту здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння).

Як паведаміў праваабаронцам Яўген Жукавец, які адбываў пакаранне ў Цэнтры ізацяцыі правапарушальнікаў, грамадзянін быў дастаўлены ў ЦІП сапраўды збітыя, знаходзіўся у камеры №3. Ахоўнікі ўвесь час пагражаюць “згнаіць” ананімнага чалавека ў турме, кажуць, што не выпусцяць яго адсюль ніколі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства