У Мінску за ўдзел у акцыі “Грамадзкае галасаваньне “Трэці тэрмін” затрымана восем чалавек. Адміністратыўныя справы чатырох з іх будуць разгледжаныя ў адміністратыўных камісіях па месцы жыхарства.

2003 2003-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 лістапада за ўдзел у акцыі “Грамадзкае галасаваньне “Трэці тэрмін” было затрымана восем чалавек, сяброў ініцыятыўнай групы “Наша ініцыятыва” – Людміла Гразнова, Андрусь Козел, Алег Тарасевіч, Ігар Арлоў, Паліна Гулідава, Мікалай Цімашэнка, Чаратун Іван і Нішчык Аляксей.
“Наша альтэрнатыва” планавала правесьці грамадзкае галасаваньне на некалькіх буйных рынках сталіцы. Збор удзельнікаў акцыі ьыў намечаны на 11 гадзінаў на чыгуначным вакзале, адкуль група планавала накіравацца на рынак Ждановічы. Як паведаміў “Беларускім навінам” Андрэй Козел, група вымушаная была зьмяніць першапачатковы план і перанесьці акцыю на Камароўскі рынак, паколькі “яшчэ на вакзале ўдзельнікамі акцыі цікавіліся супрацоўнікі міліцыі, прычым усе ў цывільным”.
Акцыя на Камароўскім рынку працягваляся ўсяго 10 хвілінаў. За гэты час удалося раскідаць прывезеныя з сабой улёткі, у якіх утрымліваўся заклік “ня ўдзельнічаць у запланаваным уладамі рэферэндуме аб працягненьні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў”. Пасьля гэтага міліцыя пачала затрыманьні.
Было затрымана 8 чалавек, якіх даставілі ў РУУС Савецкага раёну. Пасьля папярэдніх разьбіральніцтваў Паліна Гулідава, Мікалай Цімашэнка, Чаратун Іван і Нішчык Аляксей былі адпушчаныя. У адносінах Людмілы Гразновай, Андруся Козела, Алега Тарасевіча і Ігара Арлова былі складзеныя пратаколы па арт. 172 Адміністратыўнага кодэксу – распаўсюд друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем усталяванага парадку і ня маючай выходных дадзеных. У бліжэйшы час адміністратыўныя справы будуць разгледжаныя ў адміністратыўных камісіях па месцы жыхарства затрыманых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international