У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі Фота

2017 2017-03-26T21:58:44+0300 2017-03-26T22:00:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kieu-26-03-2017g.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх актывістаў, якая прайшла 26 сакавіка ў Кіеве каля Амбасады Рэспублікі Беларусь, сабрала каля 100 удзельнікаў.

Пра гэта паведамляе Укрінфарм.

"Мы падтрымліваем патрабаванні беларускіх калегаў аб спыненні пераследу ўдзельнікаў акцыі пратэсту. Мы звяртаемся да АБСЕ адносна перанясення сесіі Парламенцкай Асамблеі, якая павінна адбыцца ў Мінску ў ліпені", - заяўляюць удзельнікі.

Сярод пратэстоўцаў - прадстаўнікі Amnesty International, Цэнтра грамадзянскіх свабод і іншых арганізацый.

Раней паведамлялася, што 26 сакавіка акцыі салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю адбудуцца на цэнтральных плошчах іншых гарадоў Украіны.

Фота з акцыі: Укрінфарм і старонка ў Фэйсбуку карыстальніка Anya Hrytsenko

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства