Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч на волі

2017 2017-03-25T22:24:39+0300 2017-03-25T22:29:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sustrecza_u_maladzeczna_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч на волі. Фота "Новы час"

Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч на волі. Фота "Новы час"

25 сакавіка з Маладэчанскага ІЧУ былі вызваленыя лідэры апазіцыі Анатоль Лябедзька (Аб'яднаная грамадзянская партыя), Віталь Рымашэўскі (Беларуская хрысціянская дэмакратыя) і Юрась Губарэвіч (Рух "За свабоду").

Ад іх паступіла інфармацыя, што ў горадзе працягваюцца затрыманні. Міліцыя апазнае па відэаздымках актыўных людзей, якія ўдзельнічалі ў "маршы недармаедаў" 10 сакавіка і садзіць на суткі. Так, стала вядома, што ў ІЧУ цяпер знаходзяцца дакладана тры маладэчанцы: Ігар Семашкевіч (асуджаны на 5 сутак), Сяргей Цыганкоў (5 сутак), Сямён Вінаградаў (7 сутак).

Ёсць верагоднасць, што ў ізалятары знаходзяцца і іншыя мітынгоўцы.

Яшчэ адзін затрыманы ў Маладэчне 10 сакавіка Андрэй Голуб, які адбываваў 10 сутак, атрымаў дадаткова яшчэ 7 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства