У Мінску да журналісткі Марыны Кастылянчанка ўламілася міліцыя

2017 2017-03-25T17:58:26+0300 2017-03-25T23:53:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicja-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску ў другой палове дня 25 сакавіка ў кватэру да журналісткі Марыны Кастылянчанка ўламілася міліцыя. 

У кватэры выламаныя замкі, ідзе ператрус. У пад’ездзе дома стаяць супрацоўнікі АМАПу. На месцы – праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімр Лабковіч і Алесь Бяляцкі, якія прыехалі высветліць сітуацыю і падтрымаць дзяўчыну.

З чым гэта звязана, пакуль не вядома.

Пасля ператрусу журналістку затрымалі.

Бліжэй да ночы ўдалося высветліць, што Марына знаходзіцца ў Савецкім РУУСе, на яе складзены пратакол за "непадпарадкаванне міліцыі" (23.4 КаАП). Як паведаміў дзяжурны, заўтра яе даставяць у ЦІП на Акрэсціна, дзе прабудзе да суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства