viasna on patreon

Брутальная зачыстка ў Мінску: спісы затрыманых Дапоўнена

2017 2017-03-26T11:55:00+0300 2017-03-28T11:35:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-25-sakavika-2017-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 сакавіка ў цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя з нагоды Дня Волі - гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Нягледзячы на затрыманні і арышты лідэраў апазіцыі і грамадзянскіх актывістаў, акцыя сабрала больш за тысячу чалавек. Мірныя дэманстранты спрабавалі прайсці па праспекце Незалежнасці ад станцыі метро "Акадэмія навук" да Кастрычніцкай плошчы, але дарогу ім пастаянна заступалі міліцыя і АМАП з дубінкамі і шчытамі. Было затрымана, паводле звестак праваабаронцаў, каля 700 чалавек, з іх больш за 100 пактнулі пад арыштамі да суда.

У табліцу ўнесены затрыманні, якія ўдалося ўстанавіць праваабаронцам і грамадзянскім назіральнікам. Зялёным колерам у табліцы пазначаныя тыя затрыманыя, якія 25 сакавіка былі вызваленыя з РУУСаў.

Брутальная зачыстка ў Мінску: спісы затрыманых

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства