viasna on patreon

“Хапун” перад Днём Волі працягваецца Дапоўнена

2017 2017-03-25T08:45:04+0300 2017-03-25T12:39:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/3_chernye_chelovechki_24032017_zam_tutby_phsl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Узброены АМАП на вуліцах Мінска. Фота: tut.by

Узброены АМАП на вуліцах Мінска. Фота: tut.by

Уначы і раніцай, напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка, у Беларусі працягваліся затрыманні грамадзянскіх актывістаў, палітыкаў і проста грамадзян, якія збіраліся патрапіць у Мінск на акцыю. Праваабаронцы вядуць спіс затрыманых і асуджаных.

Берасце, Уначы 25 сакавіка ў Брэсце затрыманы адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу  Уладзімір Някляеў. Ён вяртаўся з Польшы цягніком у Мінск. У Варшаве палітык удзельнічаў у дыскусіі па сітуацыі ў Беларусі ў Семе Польшы. Чакалася, што Някляеў прыбудзе ўвечары ў беларускую сталіцу самалётам. У аэрапорце, па інфармацыі партала tut.by, яго чакалі амапаўцы і сілавікі ў цывільным. Гэтым рэйсам прыляцелі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і праваабаронца Алесь Бяляцкі. 23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска павінны былі разглядацца адміністрацыйныя справы Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева. Суддзя Дзмітрый Астапенка абвясціў пра захады забеспячэння яўкі Міколы Статкевіча і Уладзіміра Някляева, паведаміў, што да яго прыходзілі міліцыянты, грукаліся ў дзверы, але ніхто не адчыніў. Суддзя пастанавіў адкласці паседжанне на 24 сакавіка. Някляеў знаходзіцца зараз у ІЧУ Ленінскага раёна.


Бабруйск. Да аднаго актывіста з прыйшлі з крымінальнага вышуку, распытвалі маці дзе ён і ці збірауся ехаць у Менск. У кватэру маці не пускала, сказала што яго няма - зараз актывіст дома, міліцыя у падъездзе.


Бяроза. За 5 хвілін да адыходу цягніка на Менск на пероне быз затрыманы праваабаронца Сяржук Русецкі. На падыходзе да перону да яго пад'ехала міліцэйская машына, у якой сядзелі старэйшы лейтэнант і маёр, якія прапанавалі сесці ў машыну, дакументаў не прад'яўлялі, не прадстаўляліся, але машына з надпісам міліцыя і людзі ў форме. Зараз прывезлі ў РАУС Бярозаўскага раёна. Праваабаронца Тамара Шчапёткіна забрлакаваная ў кватэры супрацоўнікамі міліцыі.


Ваўкавыск. Актывіста Віталя Гуляка затрымалі ўначы на чыгуначным вакзале, гадзіну трымалі на вакзале, тры гадзіны ў РАУСе, потым завезлі дахаты, і пільнуюць, каб не выходзіў з дому.


Гарадок. У райцэнтры Гарадок затрыманы актывіст руху «За свабоду» Леанід Гаравы, які ехаў на сваім аўто ў Віцебск. Зараз ён знаходзіцца ў Гарадоцкім РАУС.


Ліда. Лідская міліцыя выправіла аўтамабіль у вёску, каб даставіць на размову ў райцэнтр мясцовага сябра Партыі БНФ Сяргея Трафімчыка.


Мінск. Увечары ў Мінску была затрыманая Ганна Сівакова, уначы яе даставілі ў Маскоўскі РУУС, дома адбыўся ператрус. У ноч з 24 на 25 сакавіка быў затрыманы актывіст анархісцкага руху Раман Халілаў.


Наваполацк. Уначы супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіcтку Таццяну Ладукас. За ёй доўга сачылі людзі ў цывільным. Нарэшце затрымалі і даставілі ў  Наваполацкі ГАУС. Зараз яе павезлі ў Следчы камітэт Наваполацка.

Таксама затрыманы і актывіст БХК Юрый Бельскі. Ён артымаў позву з’явіцца ў Следчым камітэце, аднак не пайшоў. Раніцай стала вядома, што яго затрымалі, калі выходзіў з дому ехаць у Менск. Зараз у РАУС.


Полацк. Пасля ўчорашняга ператрусу ў полацкім офісе свабоднага прафсаюзу затрыманы актывіст Віктар Стукаў. Ён у Полацкім РАУСе.


Рэчыца. Раніцай затрымалі грамадскага актывіста Алега Шабетніка на чыгуначным вакзале. Вязуць у РАУС.

Непасрэдна з цягніка, які рухаўся ў Гомель, знялі рэчыцкага блогера Дзмітрыя Лебедзева і Антона Варанцова. Вязуць у Рэчыцкі РАУС.


Слонім. Раніцай, 25 сакавіка, каля ўласнай хаты ў Слоніме супрацоўнікі ДПС затрымалі сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Уладзіміра Літвіна. Калі Уладзімір запытаўся,за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі ДПС сказалі, што за ўдзел у слонімскім “Маршы недармаедаў”. Маўляў, ім загадалі затрымаць і прывесці ў пастарунак. Цяпер Уладзімір Літвін знаходзіцца ў Слонімскім РАУСе.

Іван Бедка затрыманы на выхадзе з свайго пад'езду, яго завезлі ў РАУС - нібыта лаяўся матам. Грамадскія актывісты Міхал Сошка і Алесь Масюк фактычна заблакаваныя ў адным з дамоў, іх пільнуюць супрацоўнікі міліцыі.

У Слоніме яшчэ адзін затрыманы - актывіст БНФ Павел Севасцьян - яго ўжо тры гадзіны трымаюць у РАУСе.


Слуцк.  Грамадзкая актывістка са Слуцка Зінаіда Цімошак паведаміла, што яна і яшчэ тры актывісты ехалі ў Менск на Дзень Волі, але іх машына была спыненая ДАІ і ўсіх павезьлі ў Слуцак, нібыта з-за таго, што машына была ў аварыі.

У Чашніках затрыманы актывіст Пётр Ганчарэнка. Ён паспеў напісаць сябру смс, у якім паведаміў, што міліцыя ўжо ў яго, ідзе ператрус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства