viasna on patreon

Затрыманне ў Наваградку

2017 2017-03-23T09:36:53+0300 2017-03-23T09:39:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liavon-vadzim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Лявон. Фота: Радыё Свабода.

Вадзім Лявон. Фота: Радыё Свабода.

У Наваградку 22 сакавіка быў затрыманы каардынатар руху «За свабоду» па Гарадзенскай вобласці Вадзім Лявон.

У доме бацькоў Лявона быў праведзены ператрус. Самога Вадзіма Лявона адвезьлі ў Наваградзкі РАУС. Гэта адбылося 22 сакавіка.

Пра гэта паведаміў сайт руху «За свабоду». Паводле інфармацыі на сайце, ператрус адбываўся ў бацькоў Лявона ў Бярозаўцы і ў Бердаўцы. Міліцыянты канфіскавалі дакумэнты з дому бацькоў Вадзіма. Якія канкрэтна дакумэнты, сайт не паведамляе.

Ператрус быў праведзены, паводле міліцыянтаў, з тае прычыны, што нібыта суседзі паскардзіліся, быццам у гэтым доме гоняць самагонку.

Пакуль вядома, што Лявон знаходзіцца ў Наваградзкім РАУС, ягоны тэлефон не адказвае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства