У Мінску затрымалі абаронцаў Курапатаў

2017 2017-03-22T18:17:21+0300 2017-03-22T18:49:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich_u_sudzie_10-03-17.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Увечары 22 сакавіка ў Мінску затрымалі лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага і Арцёма Леўчанку.

Пра гэта напісала жонка Зміцера Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Затрымалі Зьмітра і Арцёма. Яны ставілі кухню ў шматпаважаных Арловых Уладзіміра і Валянціна. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піццы ўварваліся міліцыя ў штацкім. Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма.

Наста Дашкевіч 

Па непацверджанай інфармацыі, 21 сакавіка ў Мінску быў затрыманы яшчэ адзін актывіст “Маладога Фронту” – Сяргей Стрыбульскі. “Вясне” сёння паведамілі, што бачылі яго затрыманне: каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Лібкнехта і Каржа 8 чалавек цягнулі актывіста ў мікрааўтобус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства