viasna on patreon

Баранавічы: Грыку - 7 сутак, Чарнавусу - 40 “базавых”

2017 2017-03-22T16:47:47+0300 2017-03-22T17:05:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык у судзе. Фота: svaboda.org

Рыгор Грык у судзе. Фота: svaboda.org

22 сакавіка ў Баранавічах судзілі грамадскіх актывістаў Рыгора Грыка і Мікалая Чарнавуса старэйшага за ўдзел у акцыях “недарамаедаў”.

Пра вынікі адміністратыўных працэсаў паведаміў праваабаронца “Вясны” Сяргей Гоўша.

Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка, затрыманага 19 сакавіка, прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка ў Бабруйску, на якім выступаў актывіст. Суд вынес пастанову аб яго арышце тэрмінам на 7 сутак.

“Відавочна, усё было зроблена па камандзе “зверху”, каб Рыгор Грык не змог прыняць удзел ні ў акцыі да Дня Волі ў Мінску 25 сакавіка, ні ў акцыі ў Баранавічах 26 сакавіка. І супрацоўнікі міліцыі загадзя былі ў судзе – каб забраць Грыка”, - сказаў Сяргей Гоўша, які прысутнічаў на разглядзе справы актывіста.

Рыгор Грык пасля суда быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання.

Раней у гэтым жа судзе скончыўся суд над актывістам і прадпрымальнікам Мікалаем Чарнавусам старэйшым. За ўдзел у “Маршы недарамаедаў”, які праходзіў у Баранавічах 26 лютага, суд пакараў яго штрафам у 40 базавых велічынь. Нагадаем, за гэтую ж акцыю яго сын, Мікалай Чарнавус малодшы, адбывае арышт тэрмінам на 12 сутак.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства