Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-03-21T10:39:01+0300 2017-10-25T14:36:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Падзея”: Хваля рэпрэсій супраць дэмакратычных актывістаў і незалежных журналістаў у Беларусі працягваецца. У той час, як міжнародная супольнасць заклікае беларускія ўлады тэрмінова спыніць палітычна матываваны пераслед, ужо больш за 200 чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту. З гэтай нагоды Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека прынялі сумесную заяву. Кіраўнік “Вясны” і былы віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі адзначае няўстойлівае становішча ўладаў Беларусі ў параўнанні з крызісным перыядам 2010 года, але ў той жа час выказвае занепакоенасць тым, якім чынам могуць разгортвацца падзеі 25 сакавіка.

“Каментар”: 18 сакавіка ў Беларусі стартаваў тыдзень супраць расізму. У межах тыдня ва ўсіх абласных цэнтрах праходзяць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.  Адным з партнераў тыдня выстыпае асветніцкая ўстанова “Дом-музей Ганны Франк”, які знаходзіцца ў Нідэрландах. Каардынатарка адукацыйных праектаў музея Любоў Шундэр распавядае пра ініцыятывы, якія рэалізуюцца сумесна з беларускімі калегамі.

“Асоба”: Дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка. Вольга распавядае пра асаблівасць беларускага заканадаўства, якое рэгулюе парадак рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў. Юрыстка адказвае на пытанні, чаму ў нас так мала студэнцкіх арганізацый і чаму заяўнікам вельмі складана с першага раза атрымаць рэгістрацыю.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта DZIECIUKI.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-03-21_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства