У Баранавічах суд над Рыгорам Грыкам перанесены на 22 сакавіка

2017 2017-03-20T16:28:31+0300 2017-03-20T16:39:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_rygor-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык у судзе. Фота: svaboda.org

Рыгор Грык у судзе. Фота: svaboda.org

Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршы недармаедаў» у Бабруйску.

Рыгор Грык быў затрыманы 19 сакавіка і дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі для складання пратаколу. Ноч да суда правёў у ізалятары часовага ўтрымання.    

Як паведамляе Свабода, пасля хадайніцтва актывіста аб неабходнасці заключэння дамовы з адвакатам суддзя Яўген Брэган перанёс паседжанне на 14:30 22 сакавіка. Рыгор Грык адпушчаны з суда да аднаўлення працэсу.

Бабруйскі “Марш недармаедаў”, за які пераследуюць Грыка, адбыўся 12 сакавіка. Актывіст не адмаўляе свайго ўдзелу ў акцыі, але кажа, што пад пратаколам напісаў нязгоду, паколькі мае канстытуцыйнае права на выказванне пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства