viasna on patreon

Абакунчык: Назаўтра пасля затрымання сказалі, што не дадуць акрэдытацыю на наступны год (тэкст прэс-канферэнцыі)

2017 2017-03-20T14:23:46+0300 2017-03-20T14:26:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bazh-press-zatrymanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-канферэнцыя ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавых затрыманняў журналістаў. Фота baj.by

Прэс-канферэнцыя ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавых затрыманняў журналістаў. Фота baj.by

Прэс-канферэнцыя ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавых затрыманняў журналістаў прайшла ў панядзелак, 20 сакавіка ў Мінску.
З 10 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 28 затрыманняў журналістаў. Супрацоўнікаў медыя затрымліваюць у звязку з вулічнымі пратэстамі супраць дэкрэта № 3.

У прэс-канферэнцыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з нагоды масавых затрыманняў журналістаў узялі ўдзел старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец, акрэдытаваная ў МЗС Беларусі журналістка “Радыё Свабода” Галіна Абакунчык, журналісткі-фрылансеркі, якія працавалі для тэлеканала “Белсат”, Кацярына Барушка і Кацярына Бахвалава, прадстаўніца “Белсату” Святлана Калінкіна.

Андрэй Бастунец: Мы апошнія гады адзначалі паступовае змяншэнне колькасці затрыманняў журналістаў. У краіне адбывалася менш масавых мерапрыемстваў, але і было меркаванне, што гэта вынік сур’ёзных перамоваў з МУСам, у якіх удзельнічаў не толькі БАЖ, але і офіс АБСЕ.

У пятніцу, 17 сакавіка, ГА “БАЖ” накіраваў лісты ў Генпракуратуру і МУС з патрабаваннем правесці расследванне таго, што адбылося. Таксама мы нагадваем, што журналіст мае права знаходзіцца на месцы падзей, збіраць і перадаваць інфармацыю. Мы заклікаем прыцягнуць да аказнасці тых, хто здзейсніў парушэнні ў адносінах да журналістаў. А таксама правесці тлумачальную працу з супрацоўнікамі ведамства, бо нас чакае яшчэ 25 сакавіка, калі запланаваныя вулічныя акцыі. Юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў спрабуе трапіць на асабісты прыём да намесніка міністра МУС Мікалая Мельчанкі.

Зразумела, звяртаемся і ў міжнародныя інстытуцыі. Многія ўжо адрэагавалі на гэтыя падзеі.

Святлана Калінкіна: Падзеі нас не радуюць. Нядаўна ўсе абмяркоўвалі, ці сапраўды ў Беларусі адліга, то сёння гэтае абмеркаванне амаль скончылася, бо словы — адно, а адзеянне — іншае.

На мой погляд, відавочна, чаму пачалося паляванне на журналістаў. Тая рэальнасць, якая стваралася тут 20 гадоў, што, маўляў, усе моляцца на кіраўніцва краіны і толькі некалькі палітыкаў ды журналістаў незадаволеныя, развальваецца на вачах. І гэта — дзякуючы ўсім тым, хто ў нашай прафесіі паказвае, што адбываецца насамрэч. Гэтую “гарачую вясну” людзі бачаць у прамым эфіры.

Гэтым разам мэтанакіравана адлоўлівалі журналістаў пад самымі рознымі нагодамі, не саромеючыся таго, што адбываецца.

Самае жудаснае, мне падаецца, у Ларысы Шчыраковай, бо ўлады шантажуюць яе дзіцём.

На мой погляд, толькі адно нас ратавала гэтыя 20 год — журналісцкая салідарнасць, калі мы будзем разам стаяць адзін за аднаго. Былі часы, калі гэта выратавала і людзей, і асобныя СМІ.

Святлана Калінкіна заявіла, што “Белсат” будзе максімальна падтрымліваць сваіх журналістаў – слочваць штрафы, дапамагаць з псіхалагічнай рэабілітацыяй і г. д.

Кацярына Бахвалава: Я не чакала, што ўсё так скончыцца (затрыманне ў Оршы — рэд.). Бо я пачала супрацоўнічаць з “Белсатам” у 2014 годзе, калі не было такіх жудасных затрыманняў і пераследаў. Таму думала, што будзе ці затрыманне на тры гадзіны ці, максімум, праткол. Я не пачувалася кінутай сваёй рэдакцыяй. І так было не толькі са мной. Вялікі дзякуй “Белсату” за падтрымку.

Галіна Абакунчык: У мяне не было ілюзій, што гэтае затрыманне (затрыманне ў Оршы — рэд.) лёгка скончыцца.

Усё адбывалася брутальна. Да нас пад’ехаў “варанок” і проста як мяхі з бульбай нас закінулі ў машыну. На нас напалі людзі ў цывільным, вырвалі ўсю тэхніку, што была ў руках. Мы проста сядзелі тры гадзіны. Нам гаварылі, што мы не затрыманыя, але не давалі патэлефанаваць ці выйсці, нельга было скарыстацца тэхнікай, якая ляжала перад намі на стале.

Мяне як не затрыманую завезлі ў другі аддзел быццам бы на размову да нейкага начальства. Але насамрэч ніякага начальства не было. Адразу ў камеру — вобшук, распранулі і зноў чакаць. Гэта не выпадковае затрыманне было. Мне складана меркаваць з якой мэтай, але, відаць, іх найперш цікавяць журналісты, які аператыўна перадюць інфармацыю.

Мяне ўразіла нават не тое, што прысуд быў абсалютна нематываваны, а што назаўтра з МЗС паведамілі, што на наступны год мне адмовяцца даць акрэдытацыю. Не ведаю, ці гэта супольныя дзеянні, ці перастрахоўка, каб МЗС не фігураваў у міліцэйскіх зводках. Увогуле мне дзіўна, што МЗС не спыняе незаконную дзейнасць. І гэта можа пашырыцца на іншых журналістаў замежных СМІ.

Вольга Чайчыц: У пастарунку мяне здзівіла, што прапаноўвалі распрануцца перад відэакамерай. А гэта ж незаконна. Мяне неаднойчы затрымлівалі і я ведаю як паводзіцца. Чалавек, які б не ведаў, рабіў бы ўсё, што яны кажуць. Мой пратакол запісвалі не слова ў слова, а адвольна. Напрыклад, я сказала, што прыехала на плошчу, каб збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. А яны запісвалі “прыйшла на плошчу”, то бок можна прыцягваць да адказнасці за ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Адзначу, калі відэакамера ўключаная, міліцыянты паводзяцца больш прыстойна, хаця і парушаюць юрыдычныя нормы.

У гэтыя выходныя ў Слоніме, калі мы запісалі сведку затрымання Марчыка, а потым убачылі, што за намі сочаць. І давялося ўцякаць, хавацца ў дварах, каб перадць інфармацыю. Я пазваніла мужу, а адказаў спачатку чужы голас “слушаю вас”, потым жа я пачула голас мужа. Думаю, гэта адзін з метадаў запалохвання і ціску.

Журналісты, якія пацярпелі, маюць намер абскарджваць пастановы суда.

“Я не веру ў тое, што гэта прынясе плён. Але, думаю, яны мусяць падпісацца пад тым, што выносяць незаконныя рашэнні”, — сказалаГаліна Абакунчык.

Таксама спадарыня Абакунчык распавяла, што падчас затрымання ў Оршы, яна спрабавала патлумачыць, што мае непаўнагадовае дзіця.

“Мне прапанавалі “падняць” інспекцыю непаўналетніх, і там знойдуць спецыяліста, які правядзе з дзіцём ноч. І потым у школе сказалі, што ва ўпраўленні адукацыі цікавіліся маёй дачкой”, — сказала Галіна Абакунчык.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства