«10 гадоў удзельнічаў у затрыманнях. Больш не хачу» - былы АМАПавец

2017 2017-03-19T12:40:54+0300 2017-03-19T12:58:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/byly_amapaviec-imena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Часопіс “Імёны” паразмаўляў з былым супрацоўнікам АМАПу і праваабаронцамі пра «хапанні» мінакоў невядомымі ў чорным пасля акцый “недармаедаў". Калі адрозніць супрацоўніка міліцыі ў цывільным ад бандыта практычна немагчыма, як людзям рэагаваць на такія затрыманні?

Былы АМАПавец Аляксей ўдзельнічаў у затрыманні 10 гадоў. Фота: Аляксандр Васюковіч, Імёны
Былы АМАПавец Аляксей ўдзельнічаў у затрыманні 10 гадоў. Фота: Аляксандр Васюковіч, Імёны

Аляксей прызнае: зразумець, што перад вамі менавіта супрацоўнік у цывільным, а не бандыт - складана. І, па правілах, пакуль вы не зразумелі, што перад вам міліцыянт, вы можаце абараняцца. Аднак па факце сістэма працуе інакш: супрацоўнікі ў цывільным часта паказваюць пасведчанне постфактум, а не да затрымання. І вы сапраўды можаце прыняць іх за зламыснікаў. Што будзе далей? Усё роўна вашы дзеянні, хутчэй за ўсё, будуць расцэненыя як непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. А гэта ўжо артыкул (арт. 23.4 КаАП РБ: «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў», якая цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт).

- Змагацца з гэтым складана, - сцвярджае Аляксей. - Такая практыка. Што дапаможа? Дапаможа толькі салідарнасць. Абскарджанне прысудаў і здымка відэа: трэба ўсё дакументаваць.

Артыкул “Імёнаў” цалкам: Была АМАПавец распавёў, чаму беларусаў выратуе толькі салідарнасць

Наста Лойка. Фота: Аляксандр Васюковіч, Імёны
Наста Лойка. Фота: Аляксандр Васюковіч, Імёны

Праваабаронца Наста Лойка: «Што б вы ні рабілі, гэта усё роўна можа не дапамагчы»

- Падчас маўклівых акцый у 2011 годзе было так. Але амаль паўтары гады людзей не затрымлівалі, нікога амаль не саджалі на суткі. Зараз мы бачым, што практыка вяртаецца. Людзі выходзят на санкцыяніраваную акцыю і іх затрымліваюць. Але ў рэгіёнах выходзяць проста людзі, якім усё надакучыла. Яны не састаяць у арганізацыях ці групіроўках і затрыманні актывістаў на іх не ўплываюць.

Мы вызначаем супрацоўнікаў па рацыях, по знакамітых тварах, але калі нешта здараецца, людзі нават не ведаюць, да каго звярнуцца, таму што фактычна міліцыя адсутнічае. І, наадварот, калі агрэсіўны контрдэманстрант нападае, то міліцыя только стаіць нічога не робіць. Ці, як мы бачым на гэтых відэа, супрацоўнікі самі нешта робяць з удзельнікамі. І становяцца больш падобнымі на звычайных злачынцаў.

Праваабаронца Наста Лойка спадзяецца, што калі-небудзь у Беларусі будзе працаваць сістэма, якая дзейнічае сёння ў Еўропе: супрацоўнікі праваахоўных органаў - гэта тыя людзі, якія абараняюць дэманстрантаў ад правакатараў, а не тыя, хто дэманстрантам пагражае.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства