Затрыманні ў Баранавічах: Чарнавуса адпусцілі, Грык застаецца ў ІЧУ да суда Дапоўнена

2017 2017-03-19T15:50:00+0300 2017-03-19T21:20:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-sud-rygor-gryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

У Баранавічах, дзе на 19 сакавіка была анансавана акцыя пратэсту, зранку пачаліся затрыманні мясцовых актывістаў.  

Раніцай на выхадзе з дому быў затрыманы актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык.

Пра затрыманне ён паспеў паведаміць праваабаронцу «Вясны» Сяргею Гоўшу, які распавёў Свабодзе:

«Ён паспеў мне паведаміць, што захоп здзейснілі маёр Баранавіцкага ГАУС Кучэнка Антон Аляксандравіч і Патоцкі Руслан Віктаравіч па загадзе кіраўніцтва ГАУС».

Праваабаронца мяркуе, што затрыманне Грыка можа быць звязанае з анансаванай на 16:00 акцыяй пратэсту ў Баранавічах. 

Грыка ўжо затрымлівалі прэвентыўна ў дзень акцыі «недармаедаў» у Мінску 15 сакавіка. Тады ён цэлы дзень правёў у міліцыі «на размове» з маёрам.


Пазней міліцыя затрымала грамадcкага актывіста, індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса старэйшага. Пра гэта паведаміла БелаПАН.

Як паведаміў Чарнавус агенцтву, каля 12.30 на рынак, дзе ён працуе, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што павінны суправадзіць яго ў гарадскі аддзел унутраных спраў.

«15 сакавіка мне ўручылі позву, што я павінен з'явіцца ў Баранавіцкі ГАУС 19 сакавіка ў 15.00 у якасці сведкі, - сказаў Чарнавус. - Міліцыя вырашыла, што я павінен быць там раней. Гэта зроблена для таго, каб ізаляваць мяне на час плануемай сёння ў Баранавічах пратэстнай акцыі».

Пасля завяршэння акцыі "недармаедаў" на плошчы Леніна, якая была зусім нешматлюднай, сітуацыя з затрыманымі праяснілася. Як паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша, Мікалая Чарнавуса старэйшага прыкладна а палове на 18-ю адпусцілі. 

... Як паведаміў Чарнавус, перад выхадам ён патэлефанаваў назіральніку - праваабаронцу Аляксандру Вайцешыку. Гэта пачуў намеснік начальніка Баранавіцкай ООПП - Сяргей Паўленя, які забраў тэлефон Чарнавуса і спытаў: каму ты тэлефанаваў? Вайцешыку - адказаў Чарнавус. Затрымаць Вайцешыка! - загадаў Паўленя сваім падначаленым...

Сяргей Гоўша

Ад Чарнавуса праваабаронца даведаўся, што на Рыгора Грыка складзены пратакол па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у "Маршы недарамаедаў" у Бабруйску 12 сакавіка. Суд над актывістам адбудзецца 20 сакавіка, а ноч да суда ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства