Затрыманні ў Берасці працягваюцца

2017 2017-03-17T19:26:00+0300 2017-03-17T19:27:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Марач.

Андрэй Марач.

У Берасці сёння затрымалі Андрэя Марача, аднаго з удзельнікаў “Марша недармаедаў”, які адбыўся ў горадзе 5-га сакавіка.

Праваабаронцы з Берасця паведамляюць:

“А 16-30 гадзіне каля свайго пад'езду быў затрыманы Андрэй Марач, нібыта для высвятлення асобы, і дастаўлены ў Ленінскі РАЎС г.Брэста. Разам з ім паехала маці. Толькі каля18-30 ёй адказалі, што Андрэй застанецца ў РАЎС да панядзелка. Нагадаю, што за ўдзел у Маршы недармаедаў 5 сакавіка ў Берасці Андрэй ўжо адседзеў 5 сутак. Перакананы, што гэтым разам яго як грамадскага актывіста хочуць "прытрымаць" пад арыштам да 25 сакавіка”.

Марача, як і яго сяброў, абвінавацілі ва ўдзеле ў “Маршы недармаедаў”, які адбыўся ў горадзе 5-га сакавіка. Ён быў асуджаны на пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Берасця. Хлопца затрымалі ў чацвер 9-га сакавіка, калі ён перадаваў перадачу сваім паплечнікам-анархістам, якія адбываюць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства