Актывіст з Баранавічаў заклікае прэзідэнта рэарганізаваць мясцовыя выканкамы

2017 2017-03-17T15:00:07+0300 2017-03-17T19:24:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Актывіст з Баранавічаў Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус старэйшы накіраваў па электроннай пошце заяву да прэзідэнта, у якой нагадаў, што жыхары Баранавічаў патрабуюць рэарганізацыі гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў, і апісаў свежы прыклад невыканання сваіх абавязкаў мясцовымі чыноўнікамі.

Падставай для заявы стала тое, што 16 сакавіка актывіст прыйшоў у райвыканкам, каб сустрэцца з яго старшынёй Васілём Хвацікам. Мікола Чарнавус хацеў запрасіць чыноўніка на народны сход, які запланаваны ў Баранавічах на 19 сакавіка. Але на сустрэчу Чарнавус трапіць не змог, бо ўсе кабінеты былі зачыненыя, а ў адным з іх – у кабінеце кіраўніка справамі райвыканкаму - былі чутныя шум галасоў і звон бакалаў. Актывісту ўдалося зазірнуць ўнутр, і супрацоўнікі выканкаму, якія штосьці святкавалі ў працоўны час, паведамілі, што старшыні сярод іх няма. 

Мікалай Чарнавус патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра тое, што адбываецца ў будынку райвыканкама. Праз некаторы час адзін з міліцыянтаў паведаміў Чарнавусу, што пасля яго званка да райвыканкама прыехаў міліцэйскі транспарт, і ўсіх, хто знаходзіўся ў тым кабінеце, павезлі на асведчанне.

Таксама стала вядома, што дзяжурнага міліцыянта, які сядзеў на ахове райвыканкама падчас візіту актывіста, 17 сакавіка павезлі ў суд нібыта за тое, што напярэдадні прапусціў Чарнавуса ў будынак. Вынікі суда пакуль невядомыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства