Вынесены смяротны прысуд у Нароўлі

2017 2017-03-17T11:10:09+0300 2017-03-17T11:29:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narovlia-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Нараўлянскага раёна. Фота: tut.by

Суд Нараўлянскага раёна. Фота: tut.by

Гомельскі абласны суд на выязным паседжанні 17 сакавіка вынес смяротнае пакаранне для 32-гадовага жыхара Н. з Нароўлі. Гэта першы смяротны прысуд у 2017 годзе.

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", ён абвінавачаны ў забойстве двух чалавек, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю (п.1, 6, 16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).

Суд таксама пастанавіў спагнаць з Н. на карысць пацярпелай кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 50 тысяч рублёў.

Целы пажылых брата і сястры былі знойдзеныя 5 сакавіка 2016 года ў прыватным доме ў Нароўлі. Забітыя пражывалі разам.

Праз некаторы час меркаваны забойца, які пражываў непадалёк, быў затрыманы. Вядома таксама, што мужчына раней быў судзімы за крадзеж, а ў непаўнагадовым узросце - за забойства.

Прэс-сакратар Гомельскага абласнога суда Вольга Барсукова паведаміла 8 лютага карэспандэнту БелТА, што абвінавачваны сваю віну прызнаў часткова. Па словах мужчыны забіваць ён не хацеў: прыйшоў да суседзяў за нажніцамі, каб пастрыгчы бацьку, аднак загінуўшы на яго напаў, і мужчыну прыйшлося абараняцца.

Суд па крымінальнай справе аб забойстве двух чалавек распачаўся 8 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства