Ворша: Арышты працягваюцца

2017 2017-03-17T09:00:38+0300 2017-03-17T09:02:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulauka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Булаўка. Фота Радыё Рацыя.

Аляксандр Булаўка. Фота Радыё Рацыя.

Абраны старшынём аршанскай структуры свабоднага прафсаюза "РЭП" Аляксандар Булаўка 16 сакавіка быў арыштаваны за ўдзел у "Маршы недармаедаў".

Па інфармацыі сайта orsha.eu, да Аляксандра падыходзілі міліцыянты яшчэ тады калі ён на самім Маршы нёс сцяг прафсаюза "РЭП" - абяцалі пасадзіць, па словах Аляксандра. У выніку, не саджалі некаторы час. Але 16 чысла да яго прыйшлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, якія забралі з кватэры Аляксандра. На працягу некалькіх гадзін пра лёс Аляксандра нічога не было вядома: яго мабільнік не адказваў, маці не ведала пра яго лёс, служба 102 казала, што ў іх таксама няма такога чалавека.

Праз некаторы час юрысты прафсаюза "РЭП" даведаліся, што Аляксандра таксама арыштавалі і пасадзілі на 12 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства