Касацыйная скарга Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне не задаволеная

2017 2017-03-16T12:54:30+0300 2017-03-16T12:56:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zamchuzny.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Жамчужны

Міхаіл Жамчужны

16 сакавіка Мінскі абласны суд прыняў рашэнне адмовіць у задавальненні касацыйнай скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на вынесенае спагнанне. Рашэнне прыняла судовая калегія ў складзе суддзяў Казлова, Фраленкавай пад старшынствам суддзі Караткевіч.

Скарга датычылася спагнання, вынесенага Міхаілу Жамчужнаму 20 ліпеня 2016 года, за тое, што ён нібыта самавольна выйшаў за межы лакальнага ўчастка атрада №18 у папраўчай калоніі №14 у Навасадах, дзе ён зараз адбывае пакаранне. Тое, што яго з тэрыторыі лакальнага ўчастка вывеў маёр унутранай службы Кот, суд не прыняў да ўвагі. У выніку дадзенага спагнання палітвязень быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання.

Палітвязень спачатку абскардзіў спагнанне ў судзе Барысаўскага раёна, які 31 кастрычніка 2016 года прызнаў яго абгрунтаваным. На рашэнне суда была пададзена касацыйная скарга ў Мінскі абласны суд, які 12 студзеня 2017 года прыпыніў вытворчасць па справе і абавязаў суд Барысаўскага раёна правесці дадатковыя працэсуальныя дзеянні: апытаць самога Жамчужнага, маёра Ката, асуджаных, якія былі сведкамі інцыдэнту. Суддзя Шутко двойчы апытваў у калоніі Міхаіла Жамчужнага і сведак, высвятляючы акалічнасці справы, аднак, як гэта прагучала ў рашэнні Мінскага абласнога суда, доказы палітвязня не пацвердзіліся, дзеянні адміністрацыі калоніі былі прызнаныя абгрунтаванымі.

Варта адзначыць, што дадзенае спагнанне было выкарыстана адміністрацыяй калоніі для ініцыявання пераводу Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым утрымання. Перанос судовага працэсу з 2 сакавіка на 23 сакавіка быў якраз звязаны з тым, што на той момант не былі разгледжаны ўсе скаргі палітвязня на спагнанні, якія леглі ў аснову ініцыявання пераводу ў турму. Такім чынам, у выніку сённяшняга рашэння Мінскага абласнога суда перашкодаў для суда ў прыняцці рашэння аб пераводзе Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым утрымання не засталося.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства