Супраць Ігара Грышанава ўзбуджаная крымінальная справа

2017 2017-03-15T13:56:48+0300 2017-03-16T16:14:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryshanau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Грышанаў. Фота Паліны Сцепаненка.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Ігар Грышанаў. Фота Паліны Сцепаненка.

Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання, у якім ён знаходзіўся трое сутак.  Пра гэта паведамляе назіральніца ПЦ "Вясна".

Раней у СМІ паведамлялася, што ў дачыненні да Грышанава праводзяцца следчыя дзеянні, яго дапытваюць у межай нейкай крымінальнай справы. Толькі сёння, па вызваленні, стала вядома, што супраць актывіста ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 артыкула 211 Крымінальнага Кодэксу (прысваенне альбо растрата маёмасці).

Сябры Ігара Грышанава звязваюць затрыманне з тым, што Ігар мог бы ўзяць удзел у «Маршы недармаедаў», які прайшоў у Воршы 12 сакавіка. Але ён раптоўна знік у 11 гадзін раніцы ў дзень акцыі. 

Сустрэча Грышанава каля Аршанскага ІВС 15 сакавіка 2017 года.

Зараз Ігар Грышанаў з адвакатам пішуць скаргу на незаконнае затрыманне.

Нагадаем, 7 сакавіка невядомыя асобы ажыццявілі напад на сядзібу ў Стаўрах, якая належыць актывісту. Зламыснікі ўзламалі замкі і патрапілі ў памяшканне. Зніклі толькі дакументы, якія тычыліся грамадскай дзейнасці актывіста. А 11 сакавіка следчыя ўзбудзілі крымінальную справу, у межах якой і затрымліваўся Грышанаў.

На аграсядзібе ў Стаўрах вядуцца следчыя дзеянні, накладаецца арышт на маёмасць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства