viasna on patreon

Суды ў Бабруйску працягваюцца Дапоўнена

2017 2017-03-15T10:42:16+0300 2017-03-15T12:43:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bujnitski15.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка ў Бабруйску працягваюцца суды над актывістамі, затрыманымі пасля вулічных акцый супраць Дэкрэту №3. 

Кіраўніцу аддзялення прафсаюза РЭП Галіну Смірнову прывезлі ў суд каля 9 ранку пры тым, што разгляд яе справы быў прызначаны на 15.00. Адразу пачаўся суд. Паседжанне вядзе суддзя Наталля Чарапуха. Галіна Смірнова паведаміла, што калі суд прыме рашэнне арыштаваць яе на суткі, то заўта на пікет выйдзе яе 90-гадовы бацька (ён з сям'і рэпрэсаваных) з расцяжкай "Свабоду Смірновай". 

Галіна Смірнова з мужам

Таксама ў суд прывезлі Максіма Буйніцкага, якога абвінавачваюць ў дробным хуліганстве (арт. 17.1. КаАП). У палове дзясятай суддзя Гормаш распачаў разгляд яго справы. Пры гэтым, паседжанне па справе Буйніцкага было перанесенае на 16 сакавіка, і падпалкоўнік, які вядзе справы актывістаў, казаў, што судзіць яго будуць менавіта ў гэты дзень. Максім Буйніцкі быў затрыманы ў ноч з 10 на 11 сакавіка, з таго часу ён абвясціў галадоўку.  

Максім Буйніцкі чакае рашэнне суда. 15 сакавіка

Міліцыянтка з аховы забараніла здымаць у калідоры суда. Кажа, што гэта магчыма толькі пасля дазволу суддзі.

Галіна Смірнова атрымала 30 базавых велічынь за парушэнне арт. 23.34 КаАП (Арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Максім Буйніцкі асуджана на 15 сутак па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.34 КаАП.

Напярэдадні, 14 сакавіка, у Бабруйску былі асуджаны чатыры актывісты. Аляксей Раманаў атрымаў 2 базавыя велічыні, Інга Судзілоўская - 15 базавых, Юрась Грынявіцкі - 30 базавых. Яўген Васьковіч асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Правабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай, у якой заклікае ўлады спыніць пераслед грамадзян краіны за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства