Пратэсты ў Беларусі - у цэнтры ўвагі міжнародных праваабарончых арганізацый

2017 2017-03-14T14:52:10+0300 2017-03-14T14:53:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarus_protest_amnesty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аўтарытэтныя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі выказваюць сваё абурэнне пераследам удзельнікаў мірных акцый пратэсту, журналістаў і праваабаронцаў з боку ўладаў Беларусі.

Фота: amnesty.org
Ілюстрацыйнае фота: amnesty.org

Amnesty International: У Беларусі дзясяткі затрыманых падчас мірных пратэстаў у выніку найбуйнешай за апошнія гады хвалі рэпрэсій

Беларускія ўлады арыштавалі дзясяткі мірных дэманстрантаў і журналістаў па ўсёй краіне ў мінулыя выходныя ў выніку шырокай эскалацыі рэпрэсій супраць свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў, заявіла Amnesty International 13 сакавіка.

Паводле паведамленняў СМІ, прынамсі 48 дэманстрантаў, у тым ліку лідары грамадзянскай супольнасці і незалежныя журналісты, былі затрыманыя 10, 11 і 12 сакавіка ў сувязі з пратэстамі ў гарадах Бабруйску, Кобрыне, Брэсце, Лунінцы і Маладэчне. Маршы пад лозунгам “Мы не дармаеды!” былі арганізаваныя супраць так званага “падатку на дармаедаў”.

“Улічваючы задушэнне асноўных свабодаў у Беларусі, мы шмат гадоў не бачылі падобнага маштабу пратэстаў”, — заявіў Джон Далхузэн, дырэктар рэгіянальных праграмаў Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

“Нягледзячы на тое, што ўлады першапачаткова не перашкаджалі правядзенню пратэстаў супраць спрэчнага падатку на беспрацоўе, яны вярнуліся да звыклай і прадказальнай рэакцыі ў выглядзе арыштаў мірных дэманстрантаў. Гэтая эскалацыя выклікае трывогу, у той час як адвольныя затрыманні нязгодных мусяць быць неадкладна спыненыя”.

“Беларускія ўлады не павінны распраўляцца з мірнымі іншадумцамі толькі за смеласць выказваць сваё меркаванне. Замест таго, каб затрымліваць іх, улады павінны паважаць права на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў. Любы чалавек, арыштаваны падчас пратэстаў за мірную крытыку ўрада, павінен быць неадкладна вызвалены”, — сп. сказаў Далхузэн.

Freedom House: У Беларусі дзясяткі арыштаваных пасля мірных акцый пратэсту

У адказ на затрыманні ўладамі Беларусі дэманстрантаў, якія мірна пратэставалі супраць падатку на беспрацоўных, а таксама ў сувязі з планамі па камерцыйнай забудове месца масавых пахаванняў ахвяраў савецкіх рэпрэсій 1930-х гадоў, Freedom House апублікаваў наступную заяву:

“Улады Беларусі затрымалі або аштрафавалі больш за 75 пратэстоўцаў за ажыццяўленне імі свайго права на мірны пратэст”, — сказаў Марк Бэрэндт, дырэктар па еўразійскіх праграмах Freedom House. - Арыштоўваючы людзей ў Мінску, Оршы, Магілёве, Маладзечне, Бабруйску і іншых гарадах практычна без аніякіх гарантый належных прававых працэдураў, улады, відавочна, хочуць прымусіць замаўчаць ўсіх, хто крытыкуе Дэкрэт прэзідэнта, які патрабуе ад беспрацоўных аплаты падатку за тое, што яны з’яўляюцца “дармаедамі”. Улады таксама мусяць прыслухацца да пратэстаў апазіцыі супраць камерцыйнага асваення месца масавых пахаванняў ў Курапатах, дзе дзясяткі тысяч людзей былі забітыя ў час рэпрэсій і тэрору савецкага часу”.

На новую хвалю рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў у Беларусі таксама адрэагавалі шведскія праваабарончыя арганізацыі Civil Rights Defenders, Östgruppen і нямецка-швейцарская ініцыятыва Libereco - Партнёрства за правы чалавека, якая аб'весціла кампанію з патрабаваннем вызвалення затрыманых пратэстоўцаў.

Пераклад з англійскай мовы – ПЦ “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства