viasna on patreon

27 лістапада Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне аб ліквідацыі рэспубліканскага дабрачыннага грамадзкага аб’яднаньня “Рука дапамогі” паводле арт.57 Грамадзянскага кодэкса Беларусі.

2003 2003-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Нашую арганізацыю зьліквідавалі не паводле Закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях, а паводле 57 артыкулу Грамадзянскага кодэксу, які не зьяўляецца асноўным законам для няўрадавых арганізацыяў. Я лічу ліквідацыю незаконнай”, - пракамэнтавала падзею старшыня аб’яднаньня Власты Аляксюк.

Судзьдзя Забара, які дагэтуль зьліквідаваў МХСС, прызнаў парушэньні арганізацыяй права грамадзянаў рэспублікі на асацыяцыю. Напрацягу месяца з-за хваробы кіраўніка не былі разгледжаныя тры заявы на ўступленьне ў арганізацыю. Акрамя таго, “Руку дапамогі” абвінавацілі ў тым, што пэўны час фактычнае месцазнаходжаньне арганізацыі не адпавядала юрыдычнаму адрасу, што не адбывалася рэгістрацыі ўваходзячай карэспандэнцыі і ў інш.

Яшчэ адной з падставаў да ліквідацыі арганізацыі было непрадастаўленьне запатрабаванай інфармацыі Міністэрству юстыцыі. На думку старшыні аб’яднаньня Власты Аляксюк, маецца на ўвазе інфармацыя, датычная прававога афармленьня пераходу Камітэта па выкананьні пакараньняў у падпарадкаваньне Міністэрству юстыцыі. Гэтую інфармацыю асабіста прасіў падрыхтаваць спадарыню Аляксюк міністар Галаванаў.
Прэс-служба Асамблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства