У Беларусі адбудзецца серыя мерапрыемстваў пра вышэйшую адукацыю ва Украіне

2017 2017-03-12T18:13:42+0300 2017-03-12T18:18:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/news_212_001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 14 па 17 сакавіка ў Мінску і іншых гарадах Беларусі адбудзецца шэраг адкрытых мерапрыемстваў па тэме “Украінская адукацыя: шукаем адказы!”

Расклад мерапрыемстваў у Мінску:

  • 14.03 а 18:00 у Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3, 601) лекцыя ўкраінскага эксперта Сяргея Курбатава на тэму акадэмічнай добрасумленнасці: як перамагчы плагіят у студэнцкіх і навуковых працах, лёсы навукоўцаў і чынавецтва, чые дыпломы не пацвердзіліся, і гісторыя стварэння незалежнай агенцыі па кантролі якасці адукацыі. Усё гэта, а таксама практычныя парады для Беларусі ў размове з экспертамі. Спасылка для рэгістрацыі: goo.gl/9axbLB

  • 16.03 а 18:00 у Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3, 601) эксперткі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў (УАС) раскажуць пра студэнцкі актывізм ва Украіне. У некаторых ВНУ Украіны ўжо добра адчуваецца Балонскі працэс, а некотрыя больш нагадваюць вітанні з СССР. Міністэрчтва адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні, якія прымаюць адміністрацыі ВНУ, зусім не еўрапейскія. Што ў такой сітуацыі рабіць студэнт_кам? Адказ будзе дадзены на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаяў у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі. Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.

  • 17.03 з 12:00 да 18:00 у прасторы KOMNATA 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50-302) адбудзецца воркшоп па арганізацыйным развіцці студэнцкіх арганізацый ад эксперткі УАС Лізы Шчапяцільнікавай. Удзельнікі будуць шукаць адказы на пытанні: як зрабіць сваю арганізацыю ўстойлівай да змены дэкан_ак і іншых перыпецій ва ўніверы? Адкуль браць матываваную каманду і як уплываць на сваю адукацыю? Дзённы інтэнсіў для тых, хто хоча развіваць уласную ці ўплываць на існуючыя арганізацыі студэнцкага самакіравання. Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.

У межах візіту ў абрасных цэнтрах Беларусі эксперт_кі УАС Ліда Фясенка і Ліза Шчапяцільнікава правядуць лекцыі на тэму стдэнцкага актывізму ва Украіне.

Расклад лекцый:

  • Гародня: 14.03 16:00, клуб Партал (вул. Вялікая Траецкая, 31). Спасылка на рэгістрацыю: goo.gl/e14P4d
  • Магілёў: 14.03 18:00, месца будзе паведамлена зарэгістраваўшымся ўдзельнікам. Спасылка на рэгістрацыю: goo.gl/jy8IRC
  • Берасце: 15.03 18:00, вул. Савецкая, 14. Спасылка на рэгістрацыю: goo.gl/oFSZRx
  • Гомель: 15.03 18:00, вул. Кірава, 3, пакой 1-8 (1 паверх). Спасылка на рэгістрацыю: goo.gl/ne9r63

13 сакавіка ў 13.00 Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі) на тэму "Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства