Акцыя супраць Дэкрэта №3 у Маладэчне Фота

2017 2017-03-10T18:03:42+0300 2017-03-11T00:25:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-10-03-17g.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне праціўнікі прэзідэнцкага Дэкрэта №3 вырашылі выйсці на вулічную акцыю пратэсту 10 сакавіка. Збор быў абвешчаны на 18-00 на цэнтральнай плошчы горада.

Гарадскія чыноўнікі, мяркуючы па ўсім, таксама рыхтаваліся да акцыі. За дзень да гэтага плошчу абнеслі металічнымі рамкамі і закрылі “на рамонт”. Таму народ пачынаў збірацца па перыметры плошчы, але паступова людзі пасля працы пачалі падцягвацца і канцэнтравацца ля помніка Леніна, дзе выступаюць палітыкі, што прыехалі на акцыю з Мінска.

Цэнтральная плошча Маладэчна на момант пачатку

Разам з выступоўцамі на плошчы працуе гукаўзмацняльнік, які вяшчае пра пажары і катастрофы, на экранах круцяць кадры з адкрыцця помніка Леніну, таму выступоўцаў амаль не чуваць.

Старшыня выканкаму Юхнавец усё ж пачуў выступоўцаў і выйшаў да мітынгоўцаў, папярэдзіў пра адміністратыўную адказнасць за несанкцыянаванае мерапрыемтсва і запрасіў да сябе ў кабінет. У адказ натоўп асвістаў чыноўніка. 

Народу тым часам збіралася ўсё больш. Назіральнікі налічылі чалавек 600. 

Пасля таго, як выступоўцы агучылі сваю рэзалюцыю, удзельнікі акцыі накіраваліся да будынка падаткавай інспекцыі. Удзельнікі шэсця выкрыкваюць "Не - Дэкрэту нумар тры!", "Лукашэна, сыходзь!", "Верым! Можам! Пераможам!".

Удзельнікі маршу сабраліся ля будынка падаткавай інспекцыі, каб пакінуць тут сваю рэзалюцыю.

Давёўшы такім чынам свае патрабаванні да гарадскіх чыноўнікаў, удзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца, з імі - і частка людзей у цывільным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства