Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі адбудзецца ў Мінску

2017 2017-03-09T16:42:32+0300 2017-03-09T17:15:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seminar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць 13 сакавіка ў 13.00  прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі) на тэму "Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рэфармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь".

Мэтай мерапрыемства з’яўляецца грамадскае абмеркаванне праблемных пытанняў акадэмічных каштоўнасцяў і фарміраванне прапаноў па рэфармаванні нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.

Пытанні, якія прапануюцца для абмеркавання:

  • Адстае ці паспявае Беларусь у рэалізацыі Дарожнай карты?
  • У якой ступені становішча акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ адпавядае прынцыпам і стандартам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі?
  • Парушэнні правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці: хроніка падзей.
  • Акадэмічная этыка: нормы і рэаліі.
  • Як суадносіцца сучаснае заканадаўства ў галіне адукацыі і беларуская практыка?
  • Што трэба змяніць ў беларускім заканадаўстве, каб наблізіць яго да стандартаў ЕПВА ў сферы акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі?

На семінары таксама будзе прадстаўлены ўкраінскі вопыт рэформаў у галіне вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца беларускія эксперты ў сферы адукацыі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі.

Кожнаму ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць адпаведнае поле ў форме на рэгістрацыю. Іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў арганізатарамі можа быць прадастаўлена кампенсацыя выдаткаў на праезд.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў - 12.30, працягласць - шэсць гадзінаў.

Месца правядзення: канферэнцзала "Quin" гасцініцы «Crowne Plaza Minsk», вул. Кірава, 13.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз рэгістрацыйную форму да 23.59 11 сакавіка 2017 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства