Баранавічскім удзельнікам мітынгу супраць Дэкрэта №3 пагражаюць штрафы

2017 2017-03-09T08:57:49+0300 2017-03-09T09:04:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-darmaedy-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года.

Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года.

У аўторак, 7 сакавіка, пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі ў дачыненні да Міхаіла Стрэльчыка, Мікалая Чарнавуса-малодшага, Мікалая Чарнавуса-старэйшага, Барыса Шырынгу і яшчэ аднаго ўдзельніка, прозвішча якога невядомае. Па словах актывістаў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі не толькі іх - удзельнікаў мітынгу выклікалі ў ГАУС на розны час, таму сказаць, у дачыненні да якога колькасці чалавек склалі пратаколы, пакуль складана.

Як паведамляе intex-press.by Стрэльчык і Чарнавусаў абвінавачваюць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях - «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Артыкул прадугледжвае папярэджанне, штраф да 30 базавых велічынь (да 690 рублёў, або $ 360) або адміністрацыйны арышт.

Пакаранне актывістам вызначыць суд.

- Нягледзячы на пратакол, я буду ўдзельнічаць у розных акцыях супраць Дэкрэта №3, - сказаў Intex-press Мікалай Чарнавус-малодшы.

Акцыя супраць падатку на дармаедства, за якую актывістаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, прайшла ў Баранавічах 26 лютага. На мітынг сабралася каля 300 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства