Старшыня Мінскага гарадзкога суда Міхаіл Ардзяка прыпыніў выкананьне рашэньня судовай калегіі Мінгарсуду аб спагнаньні з газеты “Народная воля” матэрыяльнай кампенсацыі на 50 мільёнаў рублёў і 3 мільёнаў рублёў з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай.

2003 2003-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Менскага гарадзкога суду Міхаіл Ардзяка зьвярнуўся ў суд Ленінскага раёну з патрабаваньнем даслаць яму грамадзянскую справу паводле пазову старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягора Рыбакова да “Народнай волі”. Міхаіл Ардзяка пастанавіў прыпыніць выкананьне рашэньня судовай калегіі ад 17 лістапада 2003 году.

Як патлумачыў для Радыё Свабода галоўны рэдактар “Народнай волі” Іосіф Сярэдзіч, на працягу месяца старшыня Менгарсуду будзе разглядаць скаргу ў парадку нагляду. Калі прэзыдыюм гарадзкога суду не задаволіць скаргі, то Іосіф Сярэдзіч будзе абскарджваць рашэньне судовай калегіі ў Вярхоўным судзе. Але ў любым выпадку, запэўнівае Іосіф Сярэдзіч, “Народная воля” будзе выходзіць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international