Праваабаронцы распачынаюць кампанію "Усе працы - для ўсіх жанчынаў"

2017 2017-03-07T16:35:07+0300 2017-03-07T17:09:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alljobs4allwomen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 сакавіка Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" распачынае кампанію "Усе працы - для ўсіх жанчынаў" (All jobs for all women) - для таго, каб паскорыць выкананне важных рэкамендацый КЛДЖ ААН і гарантаваць гендэрную роўнасць у галіне працы ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Вылучаючы асноўнае патрабаванне кампаніі - адмяніць спісы забароненых для жанчынаў відаў працаў і прафесій у рэгіёне, яе ініцыятары вітаюць рэкамендацыю Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН па пераглядзе спісу забароненых прафесій і працаў на адрас Украіны і нагадваюць, што ў 2016 годзе падобную рэкамендацыю Камітэта атрымалі Арменія і Беларусь.

АДЦ «Мемарыял» распаўсюдзіў прэс-рэліз з нагоды пачатку кампаніі:

8 сакавіка - дзень правоў працоўных жанчынаў, пра што нярэдка забываюць у краінах былога Савецкага Саюза, падмяняючы барацьбу за працоўныя правы і раўнапраўе мужчынаў і жанчынаў кветкамі, падарункамі і пачастункамі для «мілых дам».

8 сакавіка 2017 года - яшчэ і стагоддзе рэвалюцыі, якая дала ўсім жанчынам былой Расійскай імперыі роўныя з мужчынамі правы «без адрознення полу». Даўно няма ні імперыі, ні Саюза, ужо чвэрць стагоддзя былыя савецкія рэспублікі - незалежныя краіны, але ў многіх з іх так і не зжытыя гендэрныя стэрэатыпы і заснаваныя на іх заканадаўчыя абмежаванні правоў жанчынаў. У цэлым шэрагу краінаў існуюць забароны для жанчынаў на пэўныя прафесіі і віды працаў. Гэтыя забароны – яны капіююць савецкае заканадаўства - прама фігуруюць у працоўных кодэксах, праз што жанчыны, якія імкнуцца ўладкавацца на цікавую для іх працу, не могуць гэтага зрабіць, калі хоць штосьці ў абранай імі прафесіі прызнанае «шкодным або небяспечным для жанчынаў».

Фактычна - мільёны жанчынаў пазбаўленыя магчымасці рэалізоўвацца ў такіх цікавых і добра аплочваемых прафесіях, як цэлы шэраг пасадаў на марскіх і рачных судах, грузавы транспарт, кіраванне электрацягнікамі, праца ў шахце, у метро, многія віды дзейнасці ў будаўніцтве і ў прамысловай вытворчасці, мантаж на вышыні. Абсурднай уяўляецца наяўная ў законах дзясятка краінаў забарона жанчынам на кіраванне рэйсавага (гэта значыць па-за горадам) пасажырскага аўтобуса з больш як чатырнаццаццю пасажырамі (менш 14 - можна жанчынам, а ўжо 15 - толькі мужчыны могуць, чаму?).   

Калі жанчыны спрабавалі бараніць свае правы ў судах - абскарджвалі адмову на ўладкаванне па спецыяльнасці на рачное судна і машыністам метро - вышэйшыя суды РФ адмаўлялі ім, спасылаючыся на навукова ніяк не даказаную «шкоднасць» і нават на складанасць працы, якая патрабуе вялікай увагі і дакладнай рэакцыі (трэба разумець, што жанчыны не могуць працаваць дакладна і хутка? што яны дурнейшыя за мужчынаў?!).  

Адзін з любімых аргументаў юрыстаў, праціўнікаў роўнасці мужчынаў і жанчынаў, - «абарона рэпрадуктыўнага здароўя жанчынаў». Нібыта, работы на глыбіні, на вышыні і ва ўмовах шуму неяк гэтаму рэпрадуктыўнаму здароўю шкодзяць. Гэтым хітрым аргументам даказваецца, што забарона на прафесіі - не дыскрымінацыя, а праява клопату пра мацярынства, што нельга лічыць парушэннем роўнасці (сапраўды, скажам, прадастаўленне адпачынку ў сувязі з цяжарнасцю і родамі менавіта жанчынам - такая форма абароны, ніхто і не сцвярджае, што гэта дыскрымінацыя, але забарона на віды дзейнасці ўсім жанчынам - зусім іншая справа).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства