Орша: Міліцыя спыніла дзіцячае свята, бо яго не ўзгаднілі з уладамі

2017 2017-03-07T11:23:46+0300 2017-03-07T11:33:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/17030705.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяцячае свята ў Оршы 4 сакавіка 2017 года.

Дзяцячае свята ў Оршы 4 сакавіка 2017 года.

Інцыдэнт здарыўся ў Воршы, дзе 4 сакавіка каля парку Герояў праходзіла імпрэза Bonsticks – вялікія мяккія цацкі забаўлялі аматараў ласункаў, перш за ўсё дзяцей.

Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", на сьвята прыйшло шмат бацькоў і дзяцей, усяго людзей было каля 2 тысяч. Некаторыя ўжо былі "ўзброеныя" сабранай калекцыяй і хацелі яе папоўніць.

Сьвята праходзіла каля крамы "Эўраопт", але варта адзначыць не найлепшую арганізацыю, некаторыя дзеці з бацькамі не маглі прабіцца бліжэй да каляровых герояў – Крола, Лупача, Зьлюдзіна і Жоўтапуза. Імкненьне асобных людзей быць як найбліжэй да герояў сьвята справакавала невялікую цісканіну, былі бацькі, якія па некалькі хвілін не маглі знайсьці сваіх дзяцей.

А затым на сьвята прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія 4 сакавіка адзначалі свой прафэсійны дзень, і перадалі арганізатарам інфармацыю ад гарадзкіх уладаў пра тое, што сьвята пара спыняць, бо яно не было ўзгодненае з уладамі. У выніку людзей папрасілі разысьціся. Тур "Бонстыкаў" па Беларусі працягнецца, а потым арганізатары абяцаюць ізноў прыехаць у Воршу, калі будзе атрыманая згода на сьвята ад Аршанскага райвыканкаму, піша orsha.eu.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства