Як “шманалі” журналіста Казмерчака на мяжы

2017 2017-03-06T11:46:24+0300 2017-03-06T11:47:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

Рэдактара незалежнага аршанскага сайта Orsha.eu і старшыню моладзевага грамадскага аб’яднання “Звяз” Ігара Казмерчака затрымалі на мяжы, калі ён вяртаўся ў Беларусь пасля тыднёвай працоўнай паездкі ў Польшчу.

Беларускія памежнікі адмыслова шукалі ў аўтобусе менавіта Казмерчака і спачатку перагледзелі ўсе асабістыя рэчы журналіста, а затым павялі яго на асабісты дагляд. Ігар Казмярчак распавёў беларускаму Радыё Рацыя  падрабязнасці свайго затрымання:

– Да кіроўцы падышлі тры мытнікі і запыталіся, ці ёсць у аўтобусе Ігар Казмярчак. Папрасілі мяне з рэчамі выйсці. Перагледзелі ўсе рэчы, якія толькі можна было: кожную шкарпэтку, кожную паперку прамацалі рукамі, перагледзелі, вытраслі заплчечнік, папрасілі адкрыць і паказаць ноўтбук, тэлефон. Пасля гэтага павялі на асабісты дагляд, які павінен праходзіць пры прысутнасці лекара, якога там не аказалася. Яны сказалі мне: “Вы ж разумееце, гэта не наша ініцыятыва.

Пасля правядзення асабістага дагляду журналіст быў адпушчаны. Уся працэдура заняла больш за тры гадзіны. Ігар Казмярчак звязвае сваё затрыманне з акцыяй пратэсту супраць дэкрэта на дармаедаў, якая мае адбыцца ў Воршы 12-га сакавіка. Па прадпрыемствах Воршы ўжо некалькі дзён ходзяць прадстаўнікі мясцовага выканкама і пагражаюць людзям звальненнем з працы ў выпадку выхаду на марш. Мясцовыя ўлады перапалоханыя бліжэйшымі пратэстамі, у Воршы ўжо шмат гадоў не было масавых акцый, якія б неслі палітычны і сацыяльны характар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства