viasna on patreon

У Берасці прадстаўнікам анархісцкага руху выносяць арышты Дапоўнена

2017 2017-03-06T17:12:00+0300 2017-03-07T11:10:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/berasce-sud-anarhi-2017-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над анархістамі ў Берасці 6 сакавіка 2017 года.

Суд над анархістамі ў Берасці 6 сакавіка 2017 года.

У судзе Ленінскага раёна Берасця сёння праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія бралі актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў, а таксама Андрэя Шарэнды і Аляксандра Кабанава.

Як стала вядома праваабаронцам, учора вечарам у Берасці на кватэрах супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 прадстаўнікоў анархічнага руху. Ноч яны правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа.  Праваабаронцы з Берасця паведамляюць мяркуемыя прозвішчы затрыманых: Аляксандр Казлянка, Руслан Халікаў, Дзмітрый Ляўчук і Андрэй Дзянюшкін. Затрыманых дагэтуль у суд не даставілі.  

Суды пачаліся пасля 17 гадзін. Чатырох анархістаў прывезлі ў суд у аўтазаку. Ахоўвае каля 10 міліцыянтаў.

Вядома, што пакуль судзяць толькі аднаго з анархістаў - Аляксандра Казлянку. Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Аляксандра абвінавачваюць па арт. 23.34 КаАП. Абвінавачанне ў перакрыцці праспекту суддзя адпрэчыў «за недаказанасцю віны». Пастанова суддзі  - 4 сутак арышту. Паралельна ідуць суды і над іншымі затрыманымі.  Руслану Халікаву суддзя Дзмітрый Шурын “адмераў” 5 сутак арышту па ч.1 арт. 23.34 КаАП, наступны – Дзмітрый Ляўчук. Сведка кажа, што апазнаў яго па адзенні: чорны заплечнік, чорныя штаны і байка (!). Справу разглядаюць нават пасля 20 гадзін вечара. Вырак - 5 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП РБ.

Пад час суду над Андрэем Дзянюшкіным сведка, супрацоўнік міліцыі заявіў, што апазнаў Андрэя па форме твару, паколькі ён быў у чорнай масцы. А Андрэй кажа што выпадкова праходзіў побач з мерапрыемствам. Сведкі прадстаўляюць суду дыскі з відэазапісам падзей. Аднак файлы не праглядаюцца. Суддзя не прымае абвінавачанне па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства) за недаказаннасцю віны і выносіць пастанову - 5 сутак арышту па арт.23.34 КаАП.

Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, на прадстаўнікоў анархісцкага руху пасля акцыі ўчынілі сапраўднае паляванне па ўсім горадзе.

Анархісты ў колькасці паўтары дзесяткі чалавек, па-сутнасці, былі самымі арганізаванымі на акцыі пратэсту і здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу.

Пра лёс Аляксандра Кабанава дагэтуль нічога невядома. На запыт у Брэсцкі ІЧУ быў атрыманы адказ, што Аляксандра ў іх няма.
У Ленінскім РАУС г. Брэста заявілі, што Аляксандра Кабанава ў іх таксама няма. Перадае Радыё Свабода;

"Амаль цэлы дзень правёў у Бярозаўскім судзе актывіст Абʼяднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў. У выніку судзьдзя прыняў рашэньне перанесьці разгляд справы на 9 сакавіка. Актывіста вызвалілі, але ён павінен зьявіцца ў суд у чацьвер а 16 гадзіне".

 Марш недармаедаў у Берасці.

Яшчэ аднаго ўдзельніка “маршу недармаедаў” судзяць у Берасці 6 сакавіка. Суд Ленінскага раёна прызначыў на 12 гадзін разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Шарэнды. Яго затрымалі 3 сакавіка ўвечары і змясцілі да суда ў ІВС.

На суд да Шарэнды прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек. Яны не могуць размясціцца ў судовай залі. Суд пачаўся. Суддзя забараніў весці фота- і відэаздымкі працэсу.

Суддзя  Аляксандр Семянчук паспрабаваў выдаліць з залі жанчыну, якая папрасіла сведак гучней гаварыць. Калі яна, а гэта была жонка Шарэнды - Паліна Шарэнду-Панасюк, адмовілася – яе паспрабавалі выдаліць  гвалтоўна, з прымяненнем фізічнай сілы. За яе заступіліся іншыя. Хацелі выштурхнуць з суда яшчэ аднаго юнака-абаронцу.  Прысутныя на судзе актыўна прасілі суддзю іх не выдаляць, урэшцэ ён змушаны быў пагадзіцца. Андрэй Шарэнда выказаў суддзі недавер. Шарэнда задаў пытанне сведку – супрацоўніку міліцыі: вы былі пры выкананні, чаму не прадухілілі парушэнне? Суд адхіліў пытанне, паколькі яно, маўляў, не па пратаколе.

Той адхіліў недавер і пастанавіў прызнаць яго вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП і  пакараць актывіста штрафам у 25 базавых велічынь за ўдзел у акцыі пратэсту 26 лютага.

 Суд над Андрэем Шарэндай у Берасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства