Хваля акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 пракацілася па гарадах Беларусі Фота Дапоўнена

2017 2017-02-26T13:09:39+0300 2017-02-27T08:33:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-2017-02-26.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года. Фота Наша ніва

Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года. Фота Наша ніва

Акцыі супраць Дэкрэту № 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства адбываюцца ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску.

Бабруйск. Удзел у мітынгу на цэнтральнай плошчы горада па падліках назіральнікаў ўзялі каля 1500 чалавек. Людзі скандавалі «Не – дэкрэту №3». Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем вызваліць жыхароў Бабруйску ад «падатку на дармаедаў», адмяніць дэкрэт №3 па ўсё краіне і не размяшчаць расейскіх ваенных баз у Беларусі. Удзельнікі акцыі зноў збіраюцца выйсьці на мітынг у Бабруйску 12 сакавіка. Затрыманняў удзельнікаў і супрацьпраўных дзеянняў мітынгоўцаў не адзначана. 

Мітынг супраць Дэкрэту № 3 у Бабруйску 26 лютага 2017 года.

Баранавічы. Колькасць пратэстоўцаў у Баранавічах вырасла да 300 чалавек, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы». На плошчы гучаць прамовы. Аўтамабілі, што праязджаюць побач, сігналяць. Гарадскія аўтобусы ў Баранавічах не спыняюцца на плошчы і праязджаюць міма. У 13.00 акцыя скончылася, людзі сталі разыходзіцца. Некаторыя падпісваюць розныя рэзалюцыі і звароты да ўрада. 

Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Баранавічах

Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года. Фота Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года. Фота intex-press.by

Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года.

Акцыя пратэсту ў Баранавічах 26 лютага 2017 года.

Брэст. «Лукашэнка, ухадзі!», "Баста!" — заклікалі выступоўцы на цэнтральнай плошчы Леніна ў Брэсце. Там сабралася каля 300 чалавек. Пасля мітынгу людзі накіраваліся па вуліцы Савецкай да аблвыканкама. Яны выдатна арганізаваныя, маюць мегафон і гучна, дружна скандуюць. За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Справаздача - на сайце "Берасцейскай Вясны".

Акцыя пратэсту ў Брэсце 26 лютага 2017 года Фота: Віртуальны Брэст.

Акцыя пратэсту ў Брэсце 26 лютага 2017 года Фота: .

Віцебск. На цэнтральнай плошчы сабралася па розных падліках ад 1000 да 2000 чалавек. Пратэстоўцы скандавалі «Сыходзь». Пасля выступаў удзельнікі акцыі пратэсту пачалі рухацца па вуліцы Леніна ў бок плошчы Свабоды, затым да Плошчы Леніна. Удзельнікі мітынгу вырашылі распачаць збор подпісаў за імпічмэнт прэзідэнту і прызначылі наступную акцыю на 25 сакавіка. У 13-30 пачалі разыходзіцца.

У сацыяльных сетках паведамляюць пра затрыманне кіраўніцы філіі  БХД Віцебска Таццяны Севярынец. Яе адвезлі ў Кастрычніцкі райаддзел міліцыі.

Акцыя пратэсту ў Віцебску 26 лютага 2017 года.

 Акцыя пратэсту ў Віцебску 26 лютага 2017 года. Фота: Наша ніва.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства