Берасце: суд пакараў актывіста, які збіраў подпісы за адмену Дэкрэта «аб дармаедах»

2017 2017-02-24T10:07:45+0300 2017-02-24T10:08:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saharuk-aliaksandr-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Сахарук.

Аляксандр Сахарук.

22 лютага ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста завершыўся суд над сябрам прафсаюза РЭП Аляксандрам Сахаруком. Справу разглядала суддзя Руслана Сянько.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", Аляксандар Сахарук, якога абвінавацілі па ч.1 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя або ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) заявіў хадайніцтва далучыць да матэрыялаў справы дакументы, якія датычаць правапрымяняльнай практыкі, пастановы і рашэнні іншых дзяржаўных органаў рэспублікі па падобных справах. Суддзя паспрабавала адхіліць хадайніцтва, але пасля рэплік праваабаронцы Уладзіміра Малея, задаволіла гэтае хадайніцтва. Затым Малей быў выдалены з залы суда.

Судом быў заслуханы сведка, участковы інспектар Маскоўскага РАЎС, Грыка Дмітрый:

“5 студзеня я дзяжурыў. Паступіла заява ў дзяжурную частку, што праводзіцца пікетаванне. Я выехаў. Пабачыў чалавека з таблічкай фармата А4 з надпісам “Збор подпісаў за адмену дэкрэта “аб дармаедах”. Я падышоў. Чалавек стаяў і збіраў подпісы. Я яго не затрымліваў – узяў тлумачэнне. Ён збіраў подпісы. Людзі самі падыходзілі. Сведка сказаў, што ён збіраў ад 12-ай гадзіны”.

Суд у асобе суддзі Русланы Сянько прыйшоў да высновы, што ў справе ўтрымліваюцца прызнакі складу правапарушэння прадугледжанага ч.1 арт 23.34 КаАП і пастанавіў прызнаць Аляксандра Сахарука вінаватым ў здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння. Суд наклаў на сябра прафсаюза РЭП, воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Сахарука спагнанне у выглядзе папярэджання

Аляксандар Сахарук ня згодны з пастановай суда і мае намер яго абскардзіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства